иска́панный ска́паны, зака́паны, ука́паны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

buried

[ˈberɪd]

adj.

пахава́ны; апу́шчаны пад ваду́, закапа́ны ў зямлю́

buried treasure — закапа́ны або́ зато́плены скарб

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зары́тый закапа́ны, мног. пазако́пваны; (животным) зары́ты, мног. пазарыва́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саба́ка, -і, мн. -і, -ба́к, м.

1. Свойская млекакормячая жывёліна сямейства сабачых.

Пародзісты с.

Паляўнічы с.

2. перан. Пра злога, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

Вось дзе сабака закапаны (разм.) — вось у чым сутнасць справы.

Сабакам сена касіць (жарт.) — знаходзіцца невядома дзе і займацца невядома чым.

Сабаку з’есці на чым (разм.) — быць вопытным у якой-н. справе.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) (разм., асудж.) — згубіць сумленне.

|| памянш. саба́чка, -і, мн. -і, -чак, м. (да 1 знач.).

|| прым. саба́чы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ка́паць ’падаць кроплямі’, ’крапаць’, ’ліць кроплямі’ (ТСБМ; гродз., віл., Сл. паўн.-пах.). Укр. ка́пати, рус. ка́пать, ц.-рус. капати, польск. kapać, н.-луж. kapaś, в.-луж. kapać, чэш. kapati, kapat, kvapati, славац. kvápať, kapať, славен. kápati, серб.-харв. ка̏пати, макед. капе, балг. капя, ка́пʼъ, капа, ст.-слав. капати ’капаць’. Прасл. kapati. Сцвярджэнне таго, што kapati/kap‑kap! (Фасмер, 184) не з’яўляецца рашэннем праблемы. Трубачоў (Эт. сл., 9, 145) прапануе звярнуць увагу на аманімію kapati ’падаць кроплямі’ і ц.-слав. капати ’капаць, рыць’ і атаясаміць гэтыя дзеясловы, — параўн. першаснае значэнне ў прасл. kapati ’біць’, ’удараць’ (з дуратыўным значэннем), якое з kopali ’капаць, рыць’. БЕР (2, 612) рэканструюе для апошняга дзеяслова прасл. форму ў выглядзе kapāti.

Капа́ць, кыпа́ць ’ускопваць, рыхліць зямлю’, ’выкопваць, даставаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 1., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Янк. Мат.), ’разграбаць (аб курах)’ (Інстр. III). Укр. копати, рус. копать, польск., kopać, н.-луж. kopaś, в.-луж. kopać, чэш. kopati, славац. kopať, славен. kopáti, серб.-харв. ко̀пати, макед. копам, купа́ям, балг. копая, ст.-слав. копати ’тс’. Прасл. kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 18–20). Роднаснае да літ. kapóti ’рубаць’, лат. kapât ’тс’, ст.-прус. en‑koptsзакапаны’, далей — з арм. kopʼem ’высякаць, вырэзваць’; н.-перс. kāvad, kāfad ’капаць’, ’расколваць’, ст.-грэч. κόπτω ’сячы’ і σκάπτω ’капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саба́ка, ‑і, м.

1. Свойская жывёліна сямейства сабачых, якая выкарыстоўваецца для вартаўнічай аховы, язды (на Поўначы), на паляванні і пад. Службовы сабака. Пакаёвы сабака. Паляўнічы сабака. Язда на сабаках. □ Пустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. Колас. На дварэ пільнуюць панскі супакой злосныя сабакі-ваўкадавы. Бядуля. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Прыказка. Дурны сабака і на гаспадара брэша. Прыказка.

2. Самец сукі.

3. перан. Разм. лаянк. Пра нягодніка, злоснага, шкоднага чалавека. — Трэба падавацца ў вёску, — параіў Сталярэвіч, — там вас [Ганну] Ніхто не ведае, а тут можа кожны сабака ўкусіць.... Гурскі. [Лясніцкі] падумаў: «Здраднік. Іш, выгнуўся, сабака». Шамякін. // Груб. Пра чалавека, які не трымае слова, лаецца. Обер — аб’ездчыкам лічыўся, Брахун не горшы ад сабакі. Колас. Ці сабака гаў, ці ён сказаў — то ўсё роўна. Прыказка. / Ужываецца пры выказванні адабрэння, захаплення чыёй‑н. здатнасцю да якой‑н. справы. Добра спявае, сабака.

4. Драпежнае млекакормячае сямейства сабачых. Янотападобны сабака. / у знач. наз. саба́кі, ‑бак. Тое, што і сабачыя (у 4 знач.)

•••

Сабака-сышчык — паляўнічы або службовы сабака, прывучаны да пошуку дзічыны або чалавека па следу.

Вешаць (чапляць) сабак на каго гл. вешаць.

Вось (вот, во) дзе сабака закапаны — вось у чым сутнасць справы, прычына чаго‑н. Ды ты, як бачу, не толькі закаханая ў Тарашкевіча, але і ў яго жонку, — засмяяўся Максім. — Во дзе сабака закапаны! Машара.

(Жыць) як кот з сабакам гл. кот.

З сабакамі не знойдзеш — тое, што і (днём) з агнём не знойдзеш; са свечкай не знойдзеш (гл. знайсці).

Ні адзін сабака не гаўкне — ніхто нічога не скажа.

Па сабаку з рота скача гл. скакаць.

Сабакам сена касіць гл. касіць ​1.

Сабак ганяць гл. ганяць.

Сабаку з’есці ў чым, на чым гл. з’есці.

Сабаку пад хвост (груб.) гл. хвост.

Трэба (патрэбны) як сабаку пятая нага гл. трэба.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) гл. пазычыць.

Як пабіты сабака — пра чалавека, які ў выніку свайго ўчынку няёмка сябе адчувае.

Як сабак — вельмі многа, поўна. Паабапал усёй дарогі было поўна іх [жандараў і салдат], як сабак. Лынькоў.

(Як) сабака на сене — пра чалавека, які сам не карыстаецца чым‑н. і другім не дае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hund

m -(e)s, -e саба́ка

vor die ~e ghen*разм. прапа́сці, загі́нуць, збанкрутава́ць

◊ da liegt der ~ begrben — разм. вось дзе саба́ка закапа́ны

mit llen ~en gehtzt sein — ≅ прайсці́ аго́нь і ваду́

j-n auf den ~ brngen*разм. разары́ць [даве́сці да гале́чы] каго́-н.

getrffener ~ bellt — ≅ на зло́дзеі ша́пка гары́ць; хто парася́ ўкра́ў, таму́ i ў вуша́х пішчы́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

саба́ка м Hund m -(e)s, -e;

дваро́вы саба́ка Hfhund m;

ланцу́жны саба́ка Kttenhund m;

го́нчы саба́ка Htzhund m, Jgdhund m;

вышуко́вы саба́ка Spürhund m, Polizihund m;

службо́вы саба́ка Densthund m;

саба́кі брэ́шуць, а конь ідзе́ ≅ was ein sel von mir spricht, das acht’ ich nicht;

стамі́ўся, як саба́ка разм ich bin hndemüde;

вось дзе саба́ка закапа́ны hier liegt (lso) der Hund begrben ≅ da liegt der Hse im Pfffer;

мне гэ́та патрэ́бна як саба́ку пя́тая нага́ разм das bruche ich überhupt nicht; das ist (so) ǘberflüssig wie ein Kropf;

ве́шаць саба́к на каго разм j-n verlumden, j-n zu Únrecht beschldigen;

яго́ з саба́камі не зно́йдзеш er ist nrgends zu fnden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

соба́ка ж. 1. прям., перен. саба́ка, -кі м.;

поро́дистая соба́ка паро́дзісты саба́ка;

охо́тничья соба́ка паляўні́чы саба́ка; 2. (спец. символ) сліма́к, -ка́ м.;

вот где соба́ка зары́та вось дзе саба́ка закапа́ны;

с соба́ками не сы́щешь з саба́кам не зно́йдзеш;

и соба́ками не загна́ть і саба́камі не заго́ніш;

соба́ку съесть (на чём-л.) саба́ку з’е́сці (на чым-небудзь);

соба́к ве́шать (на кого-л.) саба́к ве́шаць (на каго-небудзь);

соба́к гоня́ть саба́к ганя́ць;

как ко́шка с соба́кой як кот з саба́кам;

соба́ке — соба́чья смерть погов. саба́ку — саба́чая смерць;

ну́жен (нужна́, нужно́) как соба́ке пя́тая нога́ патрэ́бен (патрэ́бна) як саба́ку пя́тая нага́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саба́ка м.

1. прям., перен. соба́ка ж.; пёс;

паро́дзісты с. — поро́дистая соба́ка;

пага́ны с. — зла́я соба́ка;

паляўні́чы с. — охо́тничья соба́ка;

ах ты, с.! — ах ты, соба́ка!;

2. (собака-самец) кобе́ль;

вось дзе с. закапа́ны! — вот где соба́ка зарыта!;

з ~камі не зно́йдзеш — с соба́ками не сы́щешь;

і ~камі не заго́ніш — и соба́ками не заго́нишь;

ве́шаць саба́к — (на каго) ве́шать соба́к (на кого);

саба́к ганя́ць — соба́к гоня́ть;

~ку з’е́сці — (у чым, на чым) соба́ку съесть (в чём, на чём);

у ~кі вачэ́й пазы́чыць — стыд потеря́ть;

жыць як кот з ~кам — жить как ко́шка с соба́кой;

~кам се́на касі́ць — в не́тях быть (обрета́ться и т.п.), скрыва́ться (главным образом от семьи);

на саба́к браха́ць — болта́ть на ве́тер;

на ~ку не варт — ни к чёрту не годи́тся;

патрэ́бен як ~ку пя́тая нага́ — ну́жен как соба́ке пя́тая нога́;

~ку пад хвост — псу (соба́ке) под хвост;

ко́жны с. — ка́ждая (вся́кая) соба́ка;

ні адзі́н с. — ни одна́ соба́ка;

(як) с. на се́не — (как) соба́ка на се́не;

~ку — саба́чая смерцьпогов. соба́ке — соба́чья смерть;

воўк ~кі не баі́цца, але́ звя́гі не лю́біцьпосл. волк соба́ки не бои́тся, но ла́я не лю́бит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)