Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
папы́хкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пыхкаць злёгку, час ад часу. Каля прыступак стаяў кандуктар з ліхтаром і глядзеў уперад, дзе спакойна і мірна папыхкваў паравоз.Лобан.Вацлаў Незвал сядзеў на прыступках.. ганка, задуменна папыхкваў люлькай.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Абл. Шоргаць, соўгаць па чым‑н., пакідаючы след. Паглыблены ў гэтыя нечаканыя думкі, стараючыся адмахнуцца ад іх, Максім не адразу зразумеў, чаму гэта Маня спынілася пасярод вуліцы, пачала чырыць чаравікам па зямлі.Кудравец.Стары ішоў насустрач і задуменна чырыў перад сабою кійком, нібы падмятаючы асфальт.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлу́стасць, ‑і, ж.
1. Тлушч. Седзячы кружком вакол агню, задуменна глядзелі на скваркі сала, пакручвалі іх і — каб не сцякала дарэмна шмат тлустасці — падстаўлялі акрайцы хлеба.Нікановіч.Апрача таго, тлустасць барсука вельмі памагае ад прастуды і ідзе для шмаравання ботаў, асабліва паляўнічых.Маўр.
2. Ступень утрымання тлушчу ў чым‑н. Тлустасць малака.
3. Укормленасць, сытасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Які раскіс, ператварыўся ў вязкае месіва. Раскіслая дарога. □ Ледзь вырываючы ногі з раскіслага глею, [Гораў] пайшоў да брамы.Караткевіч.// Набраклы, размоклы. Валодзя не сказаў нічога, адно задуменна пазіраў з-пад раскіслага, падобнага на сабачае вуха казырка.Мележ.
2.перан. Расслаблены, разамлелы. Таварыш Васіль азірнуўся, і вочы ўбачылі раскіслы, нявыспаны твар у жоўтай шчаціне няголенай барады.Пестрак.// Які страціў волю, здольнасць дзейнічаць. Дзмітрый здагадаўся, што стралку проста боязна. Хацелася пакрычаць на гэтага раскіслага здаравяка, але ўтрымаўся.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
1. Зрабіць ясным, добра бачным. [Зазімак] падмарозіў зямлю, размаляваў ледзь прыкметнымі ўзорамі шыбы на вокнах, праясніў неба.Даніленка.
2. Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць. [Сакратар:] — Прыйдзецца чакаць, пакуль Яраш дазволіць пагаварыць з Савіч. Можа, яна што праясніць.Шамякін.— Толькі мне самому не зусім ясна адна рэч, — задуменна прамовіў Толя. — А ты скажы ўсім, можа, мы праяснім яе, — параіў Паўлік.Рунец.
3. Зрабіць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). У хуткім часе адна падзея праясніла яе [Таццяніны] думкі .. Ды і не толькі яе...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.каго-што. Сунучы, перамясціць; перасунуць. Падумаўшы, што цяпер рабіць манеўры будзе цяжэй, Аляксей прывычным рухам перавёў рэверс, пасунуў рэгулятар.Васілёнак.Чалавек прайшоўся па хаце, пасунуў нагой табурэтку да стала, сеў.Асіпенка.
2.перан.; што. Прасунуць уперад, пасадзейнічаць развіццю чаго‑н. Але і тое, што вядома нам, дае права паставіць Францішка Багушэвіча ў рад буйнейшых пісьменнікаў свайго часу, лічыць яго першым, які перанёс слаўныя традыцыі паэзіі Шаўчэнкі і Някрасава на беларускую глебу, значна пасунуў наперад пасля Дуніна-Марцінкевіча развіццё беларускай літаратуры.Клімковіч.
3.Разм. Паволі пайсці, паплесціся, пасунуцца. [Карызна] задуменна схіліў галаву і спакваля пасунуў па вуліцы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Рэзкім рухам выліць, узліць якую‑н. вадкасць. Чалавек нагнуўся к вадзе, дастаў з кішэні мыла, памачыўшы пацёр яго ў руках, зусім прыгнуўся і лінуў прыгаршчы вады сабе ў твар.Чорны.Тані стала горача, бы на яе лінулі вару.Пташнікаў.
2.(1і2ас.неужыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам. Пасунулася хмара, і лінуў дождж.Федасеенка.Слёзы — адкуль яны браліся? — нястрымна лінулі з вачэй.Хадкевіч./убезас.ужыв.У гэты час першыя кроплі застукалі па спіне, а потым лінула як з вядра.С. Александровіч./ Пра святло, паветра і пад. — А чалавеку і гораду пашанцавала менш, чым прыродзе, — задуменна прамовіла Кіра, і з яе вачэй на Пракопа нібы лінула святло.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1. Паставіць, зрубіць дом; узвесці будынак, збудаванне. Дом быў стары, і яго даўно трэба было разбурыць, а на яго месцы пабудаваць новы.Арабей.Гады з два таму тут пабудавалі новы, высокі ды моцны мост.Зарэцкі.// Вырабіць, выпусціць (машыны, механізмы і пад.). Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў: — Вось бы самалёты такія пабудаваць, як буслы.Лынькоў.// Зрабіць, змайстраваць, зляпіць.
2.перан. Стварыць. Разам з усім савецкім народам працоўныя Беларусі пабудавалі сацыялізм.«Беларусь».
3. Аснаваць на чым‑н. Саўка ведаў, што асуджаныя за «палітыку» карыстаюцца памагаю з боку шырокіх колаў грамады. На гэтым ён і пабудаваў сваю тактыку.Колас.
Пабудаваць на пяску — аснаваць што‑н. на ненадзейных, хісткіх звестках, фактах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
губля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Страчвацца, прападаць. Дробныя рэчы часта губляюцца.
2. Рабіцца непрыметным, нябачным, выпадаць з поля зроку. Аляксей Гарачун задуменна паглядзеў уздоўж састава. Канец яго губляўся недзе ў цемры.Васілёнак.Цяжка разгледзець унізе кварталы горада — усё губляецца ў дыме, які валіць з заводскіх комінаў.Новікаў.// Рабіцца нячутным (пра гукі). Жудасная цішыня, а ў гэтай цішыні плылі нейкія далёкія, глухія гукі і губляліся...Колас.// Перастаць прасочвацца, губляючыся ў далёкім мінулым. Пачатак вырошчвання збожжавых раслін губляецца ў глыбокай старажытнасці.
3. Станавіцца слабейшым, паступова страчвацца. А далей усё пачало рабіцца, як у сне, калі многія дэталі паўстаюць перад табою выразнымі да болю, а некаторыя губляюцца, і пасля цяжка прыпомніць іх.Паслядовіч.
4. Траціць самавалоданне, бянтэжыцца ад хвалявання. Абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам.Новікаў.
5.Зал.да губляць.
•••
Губляцца ў здагадках — не ведаць, на якім з меркаванняў спыніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)