удовлетворя́ть несов.

1. (желание, просьбу) задавальня́ць, задаво́льваць, здавальня́ць;

2. (обеспечивать) забяспе́чваць;

удовлетворя́ть провиа́нтским дово́льствием задавальня́ць правія́нцкім забеспячэ́ннем;

3. (соответствовать) задавальня́ць (што), задаво́льваць (што), адпавяда́ць (чаму);

удовлетворя́ть предъявля́емым тре́бованиям задавальня́ць паста́ўленыя патрабава́нні (адпавяда́ць паста́ўленым патрабавання́м);

4. (делать довольным) здаво́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаваля́ць

‘задавальняць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. здаваля́ю здаваля́ем
2-я ас. здаваля́еш здаваля́еце
3-я ас. здаваля́е здаваля́юць
Прошлы час
м. здаваля́ў здаваля́лі
ж. здаваля́ла
н. здаваля́ла
Загадны лад
2-я ас. здаваля́й здаваля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час здаваля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Квіт́аць ’прымаць у разлік, задавальняць’ (Нас.). Гл. квіт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dissatisfy

[,dɪsˈsætɪsfaɪ]

v.t.

не задавальня́ць, рабі́ць незадаво́леным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zadowalać

незак. задавальняць; здавальняць; дагаджаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaspokajać

незак. задавальняць;

гл. zaspokoić

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПУАСО́НА ЎРАЎНЕ́ННЕ,

дыферэнцыяльнае ўраўненне віду Δu = f, дзе Δ — Лапласа аператар; адно з асн. ураўненняў тэорыі патэнцыялу. Вывучалася С.Д.Пуасонам (1812).

У трохмернай прасторы П.ў. задавальняе патэнцыял u(x, y, z), створаны зарадам са шчыльнасцю p(x, y, z) = f/4π Пры гэтым функцыя размеркавання f павінна задавальняць пэўныя патрабаванні, напр., умову неперарыўнасці частковых вытворных. Калі f = 0, то П.ў. пераўтвараецца ў Лапласа ўраўненне.

т. 13, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

задавальня́цца несов.

1. удовлетворя́ться, дово́льствоваться; см. задаво́ліцца;

2. страд. удовлетворя́ться; см. задавальня́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЭКАНАМІ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,

абагульненая эканам. характарыстыка краіны, групы краін, рэгіёна, якая дазваляе вызначыць сукупную здольнасць нац. гаспадаркі, яе галін і прадпрыемстваў выпрацоўваць прадукцыю, ажыццяўляць інвестыцыі, аказваць паслугі, задавальняць патрэбы ў пэўны перыяд. Вызначаецца вытв. магутнасцю прадпрыемстваў, працягласцю трансп. магістралей і наяўнасцю трансп. сродкаў, колькасцю прац. рэсурсаў і іх кваліфікацыяй, развіццём галін невытв. сферы, дасягненнямі навукі і тэхнікі, аб’ёмам прыродных рэсурсаў, станам с.-г. вытв-сці і інш.

Г.​А.​Шмарлоўская.

т. 18, кн. 1, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

content​4 [kənˈtent] v.

1. задавальня́ць, здавальня́ць

2. : content oneself (with) fml здаво́львацца, задавальня́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)