рашо́тчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўяўляе сабой рашотку (у 1 знач.), зроблены ў выглядзе рашоткі; які нагадвае рашотку. Праз .. вязь рашотчатых ферм курыўся блакітны дымок — некуды бег, спяшаючыся, паравоз. Лынькоў. Рашотчатая бакавіна балкона па-ранейшаму ўпіралася.. [Казіку] ў грудзі. Шыловіч.

2. Загароджаны рашоткай. У рашотчатых вокнах царкоўных муроў сонна вохкалі галубы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Асе́кзагароджаны выган’ (Прышч.). Рус. осек ’агароджанае месца’, ’пасека’, осѣкъ і осѣка ’засека, абсечанае месца ў лесе, агароджа, агароджаны выган, завал у лесе, участак з пасекай, умацаванае месца’ (Даль), укр. паўдн.-зах. осік ’лес на ўзгорку’ польск. osiek нізкае месца, якое раней было пад лугам’, славен. osèk загон (для жывёлы), зруб (калодзежа), ачышчаная (ад лесу?) гара, адліў’ (таксама osêka), серб.-харв. о̀сек ’адхон, круча, зніжэнне вады, адліў’, о̏сека ’адліў’. Значэнне ’загароджаны выган’ адлюстроўвае сувязь з дзеясловам сячы (гл. Каткоў, Зб. Васілёнку, 139), менш верагодна — з тым значэннем, якое атрымала развіццё ў сербскахарвацкай і польскай мовах, улічваючы заліўныя сенажаці. Старарускае значэнне осѣкъ ’загародка ў лесе, асобны ўчастак у лесе, умацаванне з дрэў у лесе’ ўказвае на большую імавернасць першага. Сербскахарвацкае значэнне Махэк₂ (536) тлумачыў сувяззю з коранем *sęk‑ (гл. прасякацца). Параўн. таксама Скок, Rad, 272, 8–15, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЖ,

графема ў бел. алфавіце для абазначэння асобнага складанага гука. Дыграф, утвораны з літар «д» і «ж», перадае афрыкату «дж». У пісьмовых помніках выкарыстоўваецца з 16 ст., аднак старабел. аўтарамі гук «дж» часцей перадаваўся літарамі «ч», «ж», спалучэннямі «д» і «ч», «ж» і «ч» («ѣздживаль», «розъежчалъ», «приеждчий»). У сучаснай бел. літ. мове спалучэнне «дж» вымаўляецца па-рознаму: у словах тыпу «аджыць», «паджылкі», дзе «д» — частка прыстаўкі, а «ж» — пачатковы гук кораня, «дж» чытаецца як спалучэнне 2 гукаў «д» і «ж» («ад-жыць»); у выпадку, калі «д» і «ж» не стаяць на стыку 2 марфем, яны вымаўляюцца як адзін непаДзельны гук («джунглі», «загароджаны», «ураджай»).

М.Р.Прыгодзіч.

т. 6, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адкры́ты, -ая, -ае.

1. Нічым не загароджаны, не прыкрыты; аголены; без покрыва зверху, з бакоў.

А. прастор.

Адкрытае мора.

Смажыць на адкрытым агні.

Хадзіць з адкрытай галавой.

2. Даступны для ўсіх жадаючых.

А. сход.

3. Не тайны, яўны.

А. пратэст.

Адкрыта (прысл.) выступіць з крытыкай недахопаў.

Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).

4. Шчыры, прамы, даверлівы.

А. твар.

А. характар.

5. Тое, што і разгорнуты.

Адкрытая кніга.

А. журнал.

6. З вялікім выразам.

Адкрытае плацце.

7. Не падземны, з агаленнем пласта.

А. спосаб здабычы вугалю.

Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.

Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.

У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (разм.) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.

|| наз. адкры́тасць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)