изви́листый зві́лісты, заві́лісты; пакруча́сты; (волнистый) хва́лісты;

изви́листая полоса́и́ния) хва́лістая пало́са (лі́нія).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sinuous [ˈsɪnjuəs] adj. lit. зві́лісты, заві́лісты; крывы́, пакруча́сты;

the river’s sinuous course зві́лістае рэ́чышча ракі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр. вілова́тий ’вілаваты’, рус. паўн., смал. вилова́тый ’раздвоены, вілападобны’, ст.-рус. виловатыйзавілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілясты ’пакручасты, завілісты, пятляючы’ (КТС). Утвораны ад дзеяслова віля́ць (гл.) і суф. ‑яст‑ы, характарызуецца дзеяннем, абазначаным утвараючай асновай. Рус. вилястый ’нешаткаваная капуста’; ’цэлым качаном’ паходзіць ад вило́й ’звілісты, закруглены’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sinuous

[ˈsɪnjuəs]

adj.

1) зьвілі́сты, заві́лісты (як рух вужа́кі)

2) крывы́, пакруча́сты

3) Figur. несумле́нны, немара́льны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kręty

kręt|y

1. кручаны, віты;

2. звілісты, завілісты; пакручасты;

~a rzeka — звілістая (завілістая) рака;

3. перан. нячысты, несумленны;

~e drogi — завілісты (несумленны) шлях

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tortuous [ˈtɔ:tʃuəs] adj. fml

1. зві́лісты; заві́лісты, пакруча́сты;

a tortuous maze заблы́таны лабіры́нт;

tortuous style мудраге́лісты сты́ль

2. derog. невыра́зны, няпэ́ўны, няшчы́ры (пра логіку, доказ і да т.п.);

a tortuous argument крываду́шны аргуме́нт;

a tortuous politician хлуслі́вы палітыка́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

winding

[ˈwaɪndɪŋ]

1.

n.

1) намо́тваньне n.; скру́чваньне

2) зьві́ліна, заві́ліна f.; вы́гін -у m.; заваро́т -у m.

3) скру́так -ка m., сьпіра́ль f.

2.

adj.

1) зьві́лісты, заві́лісты, лучы́сты; пакруча́сты

2) сьпіра́льны

winding stairs — сьпіра́льныя схо́ды

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

звілісты, завілісты, павілясты, завілы, вілясты, віхлясты, пакручасты, выкручасты, выгінасты, віты, крывы, зігзагападобны; вілаваты, завілаваты, завітасты, выхілясты, крывулясты, загіністы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Віля́ць ’махаць, хістаць, паварочваючы збоку’; ’рухацца па звілістай лініі’; ’ухіляцца ад прамога адказу, хітрыць, падманваць’ (Нас., КТС, БРС, Шат., КЭС, лаг.). Укр. виляти ’віляць (напр., хвастом)’; ’ухіляцца ад працы’; ’весяліцца, гуляць, ганяцца’, рус. варон., валаг. вилять ’зварочваць з дарогі’; ’гойсаць, шныраць, ухіляцца, пазбягаць каго-небудзь’; ’кідацца з боку ў бок’; ’ухіляцца з прамога шляху, хітрыць’, ви́ля ’нясталы чалавек, ветрагон’, польск. wilać ’махаць (хвастом)’, уст. wilać się ’віцца (аб дыме)’. Іншыя славянскія адпаведнікі семантычна звязаны больш з прасл. лексемай vila ’міфічная істота, фея, русалка’; ’вар’ятка’; ’вядзьмарка, чараўніца’, польск. wiłować ’шалець, вар’яцець, губляць галаву’, чэш. vilniti ’быць юрлівым’, ст.-чэш. vilovati ’дрэнна паступаць, распутнічаць’, макед. вилнее ’бушаваць, бясчынстваваць’, чым з віляць, ад якой яны фармальна адрозніваюцца. Таму можна дапусціць інавацыю ўсх.-слав. *виляти, якое, відаць, з’яўляецца роднасным ад літ. уст. vìlti ’здраджваць’ (Атрэмбскі, 2, 33), vilióti ’вабіць, падманваць, спакушаць’, apvìlti ’падманваць, расчароўваць’, vỹlius ’падман, спакушэнне, каварства’. Шанскі (1, В, 99); Пелікан (LF, 1929, 56, 244), Фасмер (1, 315), Брандт (РФВ, 18, 8), Младэнаў (66), КЭСРЯ (81) мяркуюць, што лексема з’яўляецца суфіксальным дэрыватам ад вилыизавілісты, пакручасты’ (< *вить і суф. ‑л‑). Петарсан (AfslPh, 36, 152) звязвае лексему вилять са ст.-інд. vḗllati ’хістаецца’, vēllitas ’хвалісты, гарбаты’, пракр. velli, vellā ’павеўная расліна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)