ЛЕТАРГІ́Я (грэч. lēthargia ад lētē забыццё + argia бяздзейнасць),
паталагічны стан чалавека, аслабленне ўсіх праяў жыцця (несапраўдная смерць), адсутнасць рэакцый на знешнія раздражняльнікі. Сустракаецца пры істэрыі, агульным знясіленні, пасля моцных хваляванняў. Прыступы раптоўныя, працягваюцца ад некалькіх гадзін да многіх дзён. Свядомасць пры Л. захоўваецца: хворыя ўспрымаюць і запамінаюць навакольнае, але не рэагуюць на яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разбэ́шчвальнік, ‑а, м.
Той (тое), хто (што) разбэшчвае каго‑н. Нехта сказаў, што забыццё — мярзотны разбэшчвальнік душ, і з гэтым нельга не пагадзіцца.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМНІ́СТЫЯ (ад грэч. amnēstia забыццё, дараванне),
вызваленне ад крымін. адказнасці, замена назначанага судом пакарання больш мяккім або зняцце судзімасці. Ажыццяўляецца на аснове акта вышэйшага прадстаўнічага органа дзярж. улады ці кіраўніка дзяржавы. Можа быць агульнай для ўсіх асоб, засуджаных або прыцягнутых да крымін. адказнасці па шэрагу артыкулаў крымін. закону, або частковай (адносіцца да асоб, якія ўчынілі злачынствы толькі пэўнай катэгорыі). Права амністыі ў Рэспубліцы Беларусь мае Вярх. Савет. Ад амністыі адрозніваюць памілаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
напаўзабыццё, ‑я, н.
Стан, блізкі да забыцця, няпоўнае забыццё. Веньямін ужо знаходзіўся ў прыемным стане напаўзабыцця, за якім пачынаецца сон, калі ў дзверы нехта моцна загрукатаў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Léthef -
1) міф. Ле́та (рака забыцця)
2) забыццё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
oblivion[əˈblɪviən]n.забыццё (у розных знач.);
consign smth. to oblivion аддава́ць што-н. забыццю́, забыва́ць што-н.;
drink oneself into oblivion напіва́цца да непрыто́мнасці/бяспа́мяцтва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
niepamięć
ж.забыццё;
puścić w niepamięć — аддаць забыццю; забыцца; запамятаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Vergéssenheitf - забыццё;
in ~ geráten* забыва́цца; сплыва́ць у Ле́ту;
der ~ anhéimfallen* быць забы́тым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
летаргі́я
(гр. lethargia, ад lethe = забыццё + argia = бяздзеянне)
хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
патрыярха́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да патрыярха (у 1 знач.). Патрыярхальны род.
2. Верны старым традыцыям. Патрыярхальны ўклад жыцця. Патрыярхальнае выхаванне. □ У доўгай паношанай світцы, падпяразанай саматканым шырокім поясам, ён [падарожнік], здалося Андрэю, прыйшоў з нейкай далёкай патрыярхальнай старыцы.Пестрак.Цяпер, калі патрыярхальныя абрады і звычаі, што паслужылі асновай прыказак, пайшлі ў забыццё, асобныя прыказкі становяцца незразумелымі.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)