Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
jovial[-'via:l]aжыццяра́дасны, вясёлы, жва́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
весялу́н, веселуна, м.
Разм. Вясёлы, жыццярадасны мужчына; ахвотнік павесяліцца. Гаварыць тосты і чытаць вершы Веньямін умее. Яго нават лічаць веселуном і завадатарам у кампаніях.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сангвіні́чны, ‑ая, ‑ае.
Жвавы, жыццярадасны, з хуткай узбуджальнасцю, бурнай рэакцыяй (пра тэмперамент, характар). // Якому ўласцівы такі тэмперамент. Сангвінічны чалавек.// Які ўласцівы сангвініку. Чалавек сангвінічнага складу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аптымісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Прасякнуты аптымізмам, жыццярадасны. Але, нягледзячы на такое гарэнне і завіруху ў думках, пасля таго як убачыў таполі і раку, да.. [Шыковіча] вярнулася звычайная аптымістычная здольнасць любавацца навакольным: зімой, дрэвамі, жанчынамі, дзецьмі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Grandma was kind and jovial. Бабуля была добрай і жыццярадаснай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
rose-coloured[ˈrəʊzˌkʌləd]adj.BrE
1. ружо́вы
2. прыва́бны, прые́мны; жыццяра́дасны;
view the world through rose-coloured spectacles глядзе́ць на свет праз ружо́выя акуля́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПО́ЛЬКА (чэш. polka ад půlka палавіна),
бел.нар. танец чэш. паходжання. Муз. памер 2/4. Выконваецца па крузе ў парах. Асноўны рух — паўкрокі з паваротам, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі па (падскокамі, прысядкай, прытупамі, выстаўленнем нагі на пятку і інш.). У 1840-я г. быў пашыраны ў Еўропе як бальны танец. У розных рэгіёнах узнікалі лакальныя варыянты П., якія асіміляваліся з мясц. харэагр. фальклорам і станавіліся народнымі. Лёгкасць пранікнення П. ў бел. харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да нац.танц. традыцый (2-дольнасць метра, хуткі тэмп, прастата рухаў і кампазіцыйнай будовы, жыццярадасны настрой). Бытуе ў мностве муз., харэагр. і тэкставых (у выглядзе прыпевак) разнавіднасцей. У назвах бел. П. адлюстраваны тэрыторыя пашырэння («Барысаўская», «Смаргонская», «Віцябчанка»), асаблівасці харэагр. будовы («Рассыпуха», «Вязанка»), характар лексікі і выканання («Трасуха», «Крутуха», «Ківуха», «З прысюдамі», «Драбней маку», «Паважна», «Какетка»), эмац. (гумарыстычны) настрой («Шэльма», «Расцяпа», «Гопсясюся», «Злодзей»), звычкі і рухі жывёл і з’явы прыроды («Зайчык», «Чыжык», «Дожджык»), імёны дзейных асоб («Альбіна», «Янка»), назвы старадаўніх танцаў, з якімі злілася П. («Трасуха», «Мазур-полька») і інш.