мурашкае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Бяззубае млекакормячае трапічнай Амерыкі, якое жывіцца галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

груга́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач.

|| прым. гругано́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. жывіць, жывіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжыві́цца, жывіцца; зак.

Прырасці, зрасціся з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывасмо́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

2. перан. Тое, што і крывапівец (пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тля, -і, ж.

1. Дробнае насякомае-шкоднік атрада паўцвердакрылых, якое жывіцца сокам раслін.

Капусная т.

2. перан. Пра нікчэмнага чалавека (разм.).

Які ён талент, т. нікчэмная!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крумка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; груган.

|| прым. крумкачо́вы, -ая, -ае і крумкачы́ны, -ая, -ае.

Сямейства крумкачовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіз, -а і -у, м. (разм.).

1. -у, гл. гізаваць.

2. -а, мн. -ы́, -о́ў. Вялікая муха, самка якой жывіцца кроўю жывёлы і чалавека; сляпень.

Г. напаў на скаціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крумка́ч, ‑а, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; груган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У антычнай міфалогіі: крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла.

2. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, якая жывіцца падлай.

|| прым. гры́фавы, -ая, -ае.