шахра́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм., пагард.).

Чалавек, які любіць пажывіцца за кошт іншых; жулік.

|| ж. шахра́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -ра́ек.

|| прым. шахра́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто займаецца махлярствам, махлюе; жулік, ашуканец.

|| ж. махля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. махля́рскі, -ая, -ае.

Махлярскія звычкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жулікава́ць

‘паводзіць сябе як жулік

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жуліку́ю жуліку́ем
2-я ас. жуліку́еш жуліку́еце
3-я ас. жуліку́е жуліку́юць
Прошлы час
м. жулікава́ў жулікава́лі
ж. жулікава́ла
н. жулікава́ла
Загадны лад
2-я ас. жуліку́й жуліку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жуліку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

hustler [ˈhʌslə] n.

1. infml жу́лік, цёмная асо́ба

2. AmE, slang прастыту́тка, шлю́ха

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ара́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Цемнаскуры чалавек, негр (уст.).

2. Ашуканец, жулік (разм., уст.).

Браць на арапа (разм., неадабр.) — браць ашуканствам, падманам.

|| ж. ара́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак (да 1 знач.).

|| прым. ара́пскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обер-..., прыстаўка.

1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр.: обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.

2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (разм.), напр.: обер-бандыт, обер-жулік, обер-шэльма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазу́рик разг. жу́лік, -ка м., круце́ль, -цяля́ м., ашука́нец, -нца м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махля́р

(польск. machlarz , ад с.-в.-ням. mecheler)

жулік, ашуканец з мэтай нажывы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

cheat1 [tʃi:t] n.

1. падма́ншчык; падма́ншчыца; ашука́нец; ашука́нка; махля́р; махля́рка; круце́ль; жу́лік; маню́ка

2. падма́н, ашука́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ву́рка ’хітрэц, жулік’ (Яўс.), рус. арг. у́ркажулік, злодзей’, укр. арг. у́рка, урка́ч ’злодзей’. Магчыма, цюркскага паходжання, параўноўваюць з казах. ӱры, каракалп. уры ’злодзей’ (Горбач, Арго, 24), аднак не выключана магчымасць этымалагізацыі на мясцовай глебе; параўн. вурну́ць ’украсці’ (парнае да незафіксаванага *вура́ць?) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)