Станавіцца карабатым; скрыўляцца, выгінацца. Фанера карабаціцца. □ [Кніга] ляжала на стале, і тонкая папяровая вокладка пачынала жоўкнуць, карабаціцца — ад сонца і дробнай, што пыл, салёнай імжы.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
желте́тьнесов.
1.(становиться жёлтым) жаўце́ць, жо́ўкнуць;
2.(выделяться своим жёлтым цветом) жаўце́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жаўква́ ’жоўты пясок, пясчаная зямля пад глебай’ (глуск., Янк. III), жо́лква ’жоўты пясок’ (Лексіка Пал., 100), жаўкле́ц ’жоўты пясок, пясчаная зямля’ (слаўг., Яшкін, 64). Паводле Брукнера (665), польск. тапонім żółkiew (параўн. укр. уласнае імя Жо́вква) да жо́ўкнуць (гл.). Як і ў жо́ўкнуць, жо́ўклы, тут адбылася семантычная кантамінацыя з жо́ўты (гл.). Параўн. жаўкры́нец, жаўтапёс, жаўця́к1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жо́ўклы. Укр.жо́вклий ’жоўклы’. Чэш.žlukly ’пратухлы (у прыватнасці, пра тлушч)’. Ад асновы дзеяслова жоўкнуць з суфіксам ‑л‑ (параўн. блякнуць — бляклы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ХЛАРО́З РАСЛІ́Н,
хвароба, пры якой парушаецца ўтварэнне хларафілу ў лісці і зніжаецца інтэнсіўнасць фотасінтэзу. Прыкметы: заўчаснае пажаўценне лісця і лістапад, карлікавасць, драбналістасць, разетачнасць, засыханне верхавінак парасткаў, скручванне, мазаічнасць і інш. Часцей пашкоджвае пладова-ягадныя і дэкар. культуры. Выклікаецца Х.р. патагеннымі мікраарганізмамі, неспрыяльнымі глебава-клімат. ўмовамі, парушэннямі тэхналогіі вырошчвання культуры. Адрозніваюць спадчынны, інфекц. і неінфекц. Х.р.
Спадчынны Х.р. узнікае як мутацыя, спадчынная прыкмета шматлікіх сартоў і форм дэкар. раслін (пярэстапялёсткавасць цюльпана, стракаталістасць хларафітуму і інш.) і выкарыстоўваецца ў селекцыі. Інфекцыйны Х.р. выклікаюць вірусы, часам фітапатагенныя грыбы. На Беларусі часцей адзначаюцца хлароз маліны (жоўкнуць лісце, пладаножкі і пладаложы; плады дробныя, аднабокія і сухія), хлароз фасолі, мазаіка цукр. буракоў. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў — тлі і інш. насякомыя. Неінфекцыйны Х.р. на Беларусі ўзнікае пераважна ў выніку залішняга вапнавання глебы (жалеза ў глебе пераходзіць у недаступны для раслін стан, развіваецца жалезны Х.р.: лісце жаўцее, сохне і ападае, расліны адстаюць у росце, ураджайнасць зніжаецца, плады драбнеюць, сохнуць) і парушэнняў рэжыму мінер. жыўлення. Напр., пры недахопе серы ў кукурузы жаўцеюць ці чырванеюць жылкі і верхняе лісце парасткаў. Пры недахопе цынку ў пладовых дрэў вясной утвараюцца кальчаковыя парасткі з разеткамі дробнага пажоўклага лісця.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
żółknąć
żółkną|ć
незак.
1.жоўкнуць, жухнуць;
trawy żółknąć od słońca — травы жоўкнуць ад сонца;
2. жаўцець;
palce mi żółknąć od tytoniu — у мяне пальцы жаўцеюць ад тытуню
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Жаўкрыне́ц ’неўрадлівая глеба’ (лун., Шатал.), жоўкрэнец ’пясчаны грунт, пясок’ (пін., Яшкін, 65), жо́вэнец ’жоўтая зямля’ (пін., Нар. лекс., 101), жоўклінец, жоўцінец, жоўрэне́ц (палес., Выг. дыс.). Сувязь з жоўты можа быць другаснай. Варыянтнасць форм на невялікім (зах.-палес.) арэале сведчыць, магчыма, аб пошуку народна-этымалагічнага тлумачэння няяснага слова. Параўн. жаўква, жаўклець з некалькі шырэйшым распаўсюджаннем. Ці не звязана з жоўклы ’сапсаваны, кепскі’; гл. жоўкнуць. Далейшая кантамінацыя вяла да змен у значэнні, звязаных з ’жоўты’ > ’пясок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
yellow
[ˈjeloʊ]1.
n.
1) жо́ўты ко́лер, жаўцізна́f.
2) жаўто́к я́йка
2.
adj.
1) жо́ўты
2) informal баязьлі́вы
3) сэнсацы́йны; бульва́рны
yellow journalism — сэнсацы́йны журналі́зм
3.
v.i.
жо́ўкнуць; жаўце́ць
Paper yellows with age — Папе́ра з ча́сам жо́ўкне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Зялёны. Рус.зеленый, укр.зеле́ний, польск.zielony, серб.-луж.zeleny, чэш., славац.zelený, славен.zelèn, серб.-харв.зѐлен, балг.зелѐн, макед.зелен. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел.зеленъ. Прасл.zelenъ адлюстроўвае суфіксальнае (з прыметнікавым суфіксам ‑en‑) развіццё кораня *zel, прадстаўленага ў зелле, зелкі. І.‑е. корань мае від *gʼhel‑; у іншых і.-е. мовах розныя галосныя элементы (*gʼhlē, як грэч.χλωρός ’жоўта-зялёны’; параўн. χολέρα ’халера’). Форма з ‑e‑ ў балт. словах са знач. ’зелянець’: літ.žélti, лат.zel̂t. Параўн. літ.žãlias, лат.zalʼš, ст.-прус.saligan ’зялёны’, авест.zaranya ’золата’, zairi ’жоўты’, ст.-в.-ням.gluoen ’гарэць’, ням.glühen ’блішчэць’. Таго ж кораня зала́, золата. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 84; БЕР, 1, 632; Скок, 3, 648; Голуб-Копечны, 435; Саднік-Айцэтмюлер, 336; Махэк₂, 714; Траўтман, 364–365; Покарны, 1, 429–430; Сураўцава, ЭИРЯ, 8, 151–152. Параўн. жоўты, жоўкнуць, дзе варыянты гэтага кораня.