Разм. Узяць верх над кім‑, чым‑н. у свісце. Выскачыў Свістун з балота і кажа Івану: — Хто каго перасвішча, таго і грошы.Якімовіч.Заганарыўся ён [Салавей], Адзіным стаў лічыць сябе на свеце, Спяваў, гуляў, І не прыкмеціў, Як нейкі там Жаўрук яго перасвістаў.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАНДА́РСКІ (Роберт Яфімавіч) (н. 1.4.1936, г. Гомель),
бел. жывапісец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1966). Працуе пераважна ў жанры пейзажа. Творчасць вызначаецца дэкаратыўнасцю каларыту, лірыка-эпічным ладам кампазіцый. Сярод твораў: «Ластаўкі» (1974), «Вясновыя турботы» (1975), «Жаўрук спявае» (1978), «Раніца ў Тарасаўцы», «На Белым возеры», «Кветкі лугавыя» (усе 1980), «Пейзаж з сарокамі», «Палескія дубравы» (абодва 1981), «Балада пра маці» (1982), «На Прыпяці» (1983), «Вёска Радуга» («Дзень Перамогі», 1984), «Расчыненае акно» (1987), «Юнацтва», «Веснавы сеў» (абодва 1992), «У забароненай зоне» (1994), «Вёска Барталамееўка» (1996), «Раніца» (1997), «На Бесядзі», «Лета майго дзяцінства», «Закат на Прыпяці» (усе 1998); акварэлі «Зімой» (1972), «Вясна на Сажы» (1974), «Раніца на Сажы» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ПРАЛЕТА́РСКА-КАЛГА́СНЫХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ (БелАПКП). Існавала з 25.4.1931 да мая 1932. Створана ў складзе Усесаюзнага аб’яднання пралетарска-калгасных пісьменнікаў. Арганізац. бюро: Р.Шукевіч-Траццякоў, І.Барашка, П.Галавач, С.Баранавых. Чл.: М.Багун, П.Броўка, Ц.Гартны, С.Грахоўскі, С.Дарожны, А.Дудар, А.Жаўрук, М.Зарэцкі, В.Каваль, Т.Кляшторны, А.Куляшоў, Я.Купала, М.Лынькоў, В.Маракоў, Я.Скрыган, У.Хадыка, М.Чарот і інш. Існавалі Мінскае аддз. БелАПКП, філіі ў Клімавічах, Чэрвені, Полацку, літ. гурткі ў Клімавіцкім, Талачынскім, Чэрвеньскім, Смалявіцкім, Пухавіцкім, Заслаўскім, Касцюковіцкім, Клічаўскім р-нах. Ставіла задачу падтрымліваць маладых пісьменнікаў з сял. асяроддзя. Выдавала час. «Беларусь калгасная» (1932). Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з пастановай ЦККП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР» (27.5.1932).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМБУ́Л ДЖАБА́ЕЎ (28.2.1846, Сямірэчча, Казахстан — 22.6.1945),
казахскі паэт-акын. Аўтар і выканаўца песень-жальбаў, песень-роздумаў, вершаваных прамоў, прывітальных пасланняў, гімнаў, паэм, тэматычна скіраваных на адлюстраванне нар. мар і спадзяванняў, імкненняў да лепшага жыцця («Доля бедняка», «Песня гнеўнага сэрца» і інш.), на асуджэнне сквапнасці, гультайства, крывадушнасці і інш. чалавечых заган. У ранні перыяд яго творчасці гал. месца займаў айтыс — паэтычная спрэчка акынаў. Больш позняя спадчына паэта — водгук на падзеі паліт., гасп. і культ. жыцця краіны. Паэзія вызначаецца псіхал. насычанасцю, эмацыянальнасцю, рэаліст. канкрэтнасцю вобразаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. На бел. мову яго творы перакладалі П.Глебка, М.Танк, А.Жаўрук, А.Зарыцкі, А.Ушакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Весялун ’вясёлы, жыццярадасны чалавек, жартаўнік’ (глус., Янк. Мат.; КТС, БРС, Шат., Сцяшк. МГ), укр.веселу́н, рус.алан.веселу́н ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне з суф. ‑унъ, якое з’яўляецца інавацыяй: на паўднёваславянскай тэрыторыі суфіксацыя іншая; параўн. славен.veselják, серб.-харв.весѐљач, vesèljak, макед.веселко, веселник, балг.веселяк, а таксама рус.весельча́к, веселко́, укр.веселю́х. Сюды ж дэмінутыўн. перан. весялунчык ’жаўрук’ (КТС, А. Кулакоўскі).