Арганізацыя, таварыства з пэўным статутам (манаская або ў Сярэднія вякі рыцарская і г.д.).
О. езуітаў.
|| прым.о́рдэнскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
янсені́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да янсенізму, янсеніста. Янсенісцкія выступленні супраць езуітаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кангрэга́цыя, ‑і, ж.
1. Аб’яднанне царкоўных, у прыватнасці манаскіх, абшчын аднаго ордэна ў рымска-каталіцкай царкве. Кангрэгацыя езуітаў.
2. Адміністрацыйны орган пры рымскім папе, які ведае пэўным колам пытанняў.
[Лац. congregatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
езуі́тм. Jesuít m -en, -en;
о́рдэн езуі́таў Jesuítenorden m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БРАЎН, Броўн (Brown) Джордж (у манастве Юзаф; 1.6.1801—31.12.1879), гісторык, бібліёграф, педагог. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Пецярбурга і Полацка, Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1817 уступіў у ордэн езуітаў. З 1820 выкладаў тэалогію ў езуіцкіх калегіумах Цярнопаля і Львова. У 1861—70 супрацоўнічаў з час. «Tygodnik katolicki» («Каталіцкі штотыднёвік»), у якім друкаваў артыкулы па гісторыі Беларусі. Вывучаў гісторыю ордэна езуітаў на Беларусі і ў Польшчы. Стварыў біябібліягр. слоўнік на лац. мове «Бібліятэка пісьменнікаў польскай часткі таварыства Ісуса» (1856). Напісаў на лац. мове гісторыю езуітаў на Беларусі (не апубл., рукапіс захоўваецца ў архіве езуітаў у Рыме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРУЖЫ́НСКІ (Францішак) (3.1.1779, г. Орша, Віцебскай вобл. — 22.9.1850),
бел.рэліг. дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сістэмы каталіцкай царквы ў ЗША. Скончыў езуіцкі калегіум у Оршы, у 1794 уступіў у ордэн езуітаў. У 1809 пасвячоны ў ксяндзы. Выкладаў тэалогію ў школах Аршаншчыны і Магілёўшчыны, у Полацкай езуіцкай акадэміі. З 1821 у ЗША, адзін з кіраўнікоў сістэмы адукацыі каталіцкай царквы ў краіне, з 1823 узначаліў ордэн езуітаў у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
езуі́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да езуіта (у 1 знач.), езуітаў. Езуіцкі касцёл. □ Косю перавялі вучыцца ў езуіцкую жаночую гімназію.Карпюк.
2.перан. Хітры, крывадушны, вераломны. [Янка Рыбалтовіч] чытаў, маліўся над магілкамі сваіх дзядоў па-лацінску, з езуіцкай лісінай пакорай хадзіў па вёсках, носячы людзям «збаўленне ад бязбожнага камунізма...»Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́ПТА (ад грэч. krypte крыты падземны ход, тайнік),
1) у Старажытным Рыме скляпеністае падземнае або паўпадземнае памяшканне.
2) У сярэдневяковай зах.-еўрап. архітэктуры — капліца пад храмам (звычайна пад алтарнай часткай), месца ганаровых пахаванняў.
На Беларусі К. вядомы ў культавых збудаваннях 16 — пач. 20 ст.: К. пад касцёламі езуітаў і бенедыкцінак у Нясвіжы (фамільныя скляпы кн. Радзівілаў), брыгітак у Гродне, езуітаў у в. Юравічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., у капліцах-пахавальнях у в. Закозель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. і г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
езуі́цкі
1. (які мае дачыненне да езуітаў) Jesuíten-;
езуі́цкі о́рдэн Jesuítenorden m -s;
2.перан. (вераломны, хітры) héuchlerisch
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПЕДЭ́ЦІ ((Pedetti) Маўрыцыо) (1719, Караска, каля г. Мілан, Італія — 14.3.1799),
італьянскі архітэктар. У 1748—52 працаваў у Нясвіжы ў кн. Радзівілаў. Пабудаваў капліцу ў двары Нясвіжскага касцёла езуітаў, удзельнічаў у буд-ве невял. палаца «Кансаляцыя» ў Альбінскім палацава-паркавым ансамблі.