Дыялектычны матэрыялізм 1/114; 2/346; 3/103, 158; 4/341, 342—343, 452; 5/49, 121, 169; 6/307, 615; 7/22, 26, 86, 87, 150, 166, 466; 8/26, 88, 544, 559, 617, 618; 9/150, 195, 259, 490, 554; 10/286, 381, 464, 586; 11/455, 457, 461; 12/414—415

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫЯЛЕКТЫ́ЧНЫ МАТЭРЫЯЛІ́ЗМ,

адна з форм матэрыялізму, заснаваная на дыялект. метадзе пазнання рэчаіснасці з’яў і працэсаў прыроднага свету. Засн. ў 19 ст. К.Марксам і Ф.Энгельсам у выніку крытычнай перапрацоўкі ідэй і высноў ням. класічнай філасофіі, у прыватнасці дыялектыкі Г.Гегеля і матэрыялізму Л.Феербаха. Атрымаў развіццё ў працах Г.В.Пляханава і У.І.Леніна, сав. і замежных вучоных-марксістаў. Сістэма Д.м. абапіраецца на сукупнасць наступных асн. прынцыпаў: матэрыяльнасці свету (сцвярджэнне прымату матэрыі у адносінах да свядомасці); пазнавальнасці рэчаў і з’яў (нашы веды аб навакольным свеце заключаюць у сабе пэўны аб’ектыўны змест, мерай аб’ектыўнасці з’яўляецца грамадска-вытв. практыка); развіцця (няспынныя дыялект. змены навакольнай рэчаіснасці пад уплывам узнікнення, барацьбы і вырашэння процілегласцей яе аб’ектаў і наступнага іх пераходу з аднаго якаснага стану ў іншы). Асаблівая рыса Д.м. — паслядоўнае спалучэнне ў адзіным філас. вучэнні пачаткаў матэрыялізму з дыялектыкай як метадам пазнання чалавекам навакольнай рэальнасці і гарманічнага ўзаемадзеяння з ёю, а таксама пашырэнне матэрыяліст. і дыялект. палажэнняў на грамадскае жыццё.

Літ.:

Маркс К. Тезісы аб Фейербаху // Маркс К., Энгельс Ф. Выбр. творы. Мн., 1952. Т. 2;

Энгельс Ф. Дыялектыка прыроды. Мн., 1954;

Ленін У.І. Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм // Тв. Т. 14 (Полн. собр. соч. Т. 18);

Шептулин А.П. Диалектический метод познания. М., 1983;

Исторические типы философии. М., 1991.

В.​І.​Боўш.

т. 6, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

диалекти́ческий филос. дыялекты́чны;

диалекти́ческий материали́зм дыялекты́чны матэрыялі́зм;

диалекти́ческий ме́тод дыялекты́чны ме́тад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dialectical

[,daɪəˈlektɪkəl]

adj.

дыялекты́чны

dialectical materialism — дыялекты́чны матэрыялі́зм

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гістары́зм

дыялектычны прынцып вывучэння рэчаіснасці’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гістары́зм
Р. гістары́зму
Д. гістары́зму
В. гістары́зм
Т. гістары́змам
М. гістары́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

dialektyczny

дыялектычны;

materializm dialektyczny — дыялектычны матэрыялізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дыяма́т м., разг. (дыялекты́чны матэрыялі́зм) диама́т (диалекти́ческий материали́зм)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяма́т, ‑а, М ‑маце, м.

Разм. Дыялектычны матэрыялізм. Мікалай Дзямянавіч Коласаў пачынаў семінар па дыямату. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dialktisch I a філас. дыялекты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

диама́т (диалекти́ческий материали́зм) разг. дыяма́т, -та м. (дыялекты́чны матэрыялі́зм).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)