лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.

1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

Дрымучы л.

Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

3. перан. Як выражэнне мноства.

Л. рук.

Чорны лес — лісцевы.

Чырвоны лес — хваёвы.

Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.

|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fnster

a

1) цёмны, змро́чны; дрыму́чы

ein ~er Wald — дрыму́чы лес

2) пану́ры, суро́вы, хму́рны

ein ~es Gescht mchen — хму́рыцца

3) цёмны, падазро́ны

das ist ine ~e ngelegenheit — гэ́та цёмная спра́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

некрану́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не краналі, да якога не дакраналіся. Некрануты абед. □ У маім некранутым куфлі апала пена, і піва зрабілася светлае, празрыстае. Васілёнак. Жыта зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ. // Цэлы, не разбураны. У Магілёў калона прыехала па світанні. Горад быў цэлы, нават мост цераз Дняпро некрануты. Сабаленка.

2. Які не падпадаў пад уздзеянне чалавека; першабытны. Перада мной стаяў некрануты дрымучы лес. Чарнышэвіч. Тут [на будаўніцтве] — гарманічнае спалучэнне некрапутай прыроды і самай дасканалай тэхнікі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́шча ’густы, непраходны лес; нетры’ (ТСБМ, ТС, Шат., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Яруш.), ’пусташ, бязлюднае месца’ (ЛА, 2), ’зараслі ў забалочанай мясцовасці’ (валож., ЛА, 1), пу́шча‑драму́шча ’дзікі лес, пра які гаворыцца ў беларускіх казках’ (Мядзв.), ст.-бел. пуща ’пустыня, пустка’ (Нас. гіст.), укр. пу́щадрымучы лес, лясныя нетры’, польск. puszcza ’бязлюднае месца; пустка’, харв. pȗšća ’пустая мясцовасць’ (Скок, 3, 82), славен. pušča ’папар; дзікая мясцовасць; пустэча’. Прасл. *puštja (< pustъ, гл. пусты́); паводле Банькоўскага (2, 967), пушча абазначала спрадвечна бязлюднае месца ў адрозненне ад пусты́ня (гл.), што абазначала месца, пакінутае людзьмі, параўн., аднак, славен. puščava ’пустыня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лес м. Wald m -(e)s, Wälder; Forst m -(e)s, -e; Wldung f -, -en (лясны масіў);

геагр. хво́йны лес Ndelwald m;

лі́сцевы лес Lubwald m;

мяша́ны лес Mschwald m;

дрыму́чы лес rwald m;

2. (матэрыял) Holz n -es;

карабе́льны лес Schffsholz n;

быць як у цёмным лесе разм. im Dnkeln tppen; von etw. nichts versthen*;

хто ў лес, хто па дро́вы der ine sagt hü, der ndere hott

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)