дрыму́чы, -ая, -ае.

Густы, глухі, цяжкапраходны (пра лес).

Д. бор цягнуў адвечную песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыму́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дрыму́чы дрыму́чая дрыму́чае дрыму́чыя
Р. дрыму́чага дрыму́чай
дрыму́чае
дрыму́чага дрыму́чых
Д. дрыму́чаму дрыму́чай дрыму́чаму дрыму́чым
В. дрыму́чы (неадуш.)
дрыму́чага (адуш.)
дрыму́чую дрыму́чае дрыму́чыя (неадуш.)
дрыму́чых (адуш.)
Т. дрыму́чым дрыму́чай
дрыму́чаю
дрыму́чым дрыму́чымі
М. дрыму́чым дрыму́чай дрыму́чым дрыму́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрыму́чы дрему́чий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрыму́чы, ‑ая, ‑ае.

Стары, густы, непраходны (пра лес). Густы дрымучы лес пераходзіць тут у вялікае, неабсяжнае балота. В. Вольскі. Гукі паволі заміралі ў сэрцы дрымучага бору. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрему́чий дрыму́чы, глухі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дрымо́та, дрымо́тны, дрыму́чы. Да драма́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густы, дрымучы, часты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.

1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

Дрымучы л.

Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

3. перан. Як выражэнне мноства.

Л. рук.

Чорны лес — лісцевы.

Чырвоны лес — хваёвы.

Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.

|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некрану́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не краналі, да якога не дакраналіся. Некрануты абед. □ У маім некранутым куфлі апала пена, і піва зрабілася светлае, празрыстае. Васілёнак. Жыта зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ. // Цэлы, не разбураны. У Магілёў калона прыехала па світанні. Горад быў цэлы, нават мост цераз Дняпро некрануты. Сабаленка.

2. Які не падпадаў пад уздзеянне чалавека; першабытны. Перада мной стаяў некрануты дрымучы лес. Чарнышэвіч. Тут [на будаўніцтве] — гарманічнае спалучэнне некрапутай прыроды і самай дасканалай тэхнікі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)