drżący

дрыжачы, дрыготкі;

~m głosem — дрыготкім голасам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Р,

васемнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Р («рцы»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Ρ («ро»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гук «р» («рама», «рука»). Мела лічбавае значэнне «сто». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорны дрыжачы пярэднеязычны цвёрды і зацвярдзелы зычны гук «р» («рэчка», «рыс», «раса», «хмара»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.

А.​М.​Булыка.

т. 13, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

trembly [ˈtrembli] adj. infml дрыго́ткі, дрыжа́чы; няро́ўны (пра почырк);

I felt all trembly. Я ўвесь дрыжаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tremulous [ˈtremjələs] adj. lit.

1. дрыжа́чы (голас, рука)

2. трапяткі́, нясме́лы, баязлі́вы (позірк, усмешка і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́шчак, ‑у, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль. Спачатку чуўся салаўіны пошчак, на балоце адзываўся драч, у кустах цвіркала берасцянка. С. Александровіч.

2. Водгук, рэха. Аўтамат засакатаў, разносячы пошчак па лесе. Якімовіч. Недзе ў гушчарніку зазваніў дзяцел, і пошчак пайшоў па лесе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задрыжа́ць і задрыжэ́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Пачаць дрыжаць, дрыжэць. // Стварыць дрыжачы гук. Ад першага гарматнага выбуху задрыжалі ў вокнах шыбы, жаласна дзінькнулі шклянкі ў шафе. Васілевіч. // Затрэсціся. Губы ў Магдалены задрыжэлі, і яна прыпала сваім ілбом да Ганнінага ілба. Чорны.

•••

Рука не задрыжыць гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vibrant [ˈvaɪbrənt] adj. lit.

1. жывы́, по́ўны сі́лы і эне́ргіі;

vibrant feelings жывы́я пачу́цці;

a vibrant city шу́мны го́рад

2. дрыжа́чы (голас); рэзані́руючы (гук)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тры́заўка ‘рутвіца рагатая, Lotus corniculatus L.’ (віц., Кіс., Ласт.). Няясна. Фармальна блізкая да чэш. trězalka ‘зверабой’ і, магчыма, да чэш. trejzel, trýzel, славен. trizelj, харв. trȕzalj, trižalj ‘жаўтушнік, Erysimum’, што да *tri‑ (гл. тры), якое характарызуе асаблівасці будовы расліны, параўн. з укр. trojčyste zilla ‘Lotus corniculatus L.’ (Макавецкі, Sł. botan.). Параўн. трызелле (гл.). Пра сувязь з народнай любоўнай магіяй славац. trězalka гл. Кралік (625), які выводзіць яго з чэш. dřezalka ‘зверабой’ < ст.-чэш. dřezaluдрыжачы’ (гл. дрыжаць) з-за асаблівасці расліны адпалохваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчак ’пошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъ ’песня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać so ’кпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трах — абазначэнне моцнага адрывістага гуку, трэску (ТСБМ), ‘раптоўны, дрыжачы, кароткі стук’ (Варл.), ‘удар’: конь трах капытом (Нас.), пра ўдар, трэск, стрэл (мсцісл., Нар. лекс.), сюды ж trach‑tararách ‘безупынныя грымоты ці страляніна з гармат’ (Варл.), трах‑чъбура́х! — выражае начаканасць, рэзкае змяненне рашэння ці хуткае вырашэнне праблемы (мёрск., Нар. сл.). Параўн. укр. трах, рус. трах, польск. trach — перадае трэск (Варш. сл.), раптоўнае падзенне і моцны ўдар (Арвінска, 65–66). Суадносяць з “поўнагалоснымі” варыянтамі гукаперайманняў тара́х (гл.), укр. тара́х, тара́х, рус. тарара́х, мажліва, сюды ж польск. дыял. tarach ‘выварацень’ (Фасмер, 4, 23, 95; ЕСУМ, 5, 624; Брукнер, 565), а таксама з адпаведнымі дзеясловамі. Гл. тра́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)