дрыжа́чы, -ая, -ае.

Які дрыжыць.

Дрыжачыя рукі.

Д. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыжа́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дрыжа́чы дрыжа́чая дрыжа́чае дрыжа́чыя
Р. дрыжа́чага дрыжа́чай
дрыжа́чае
дрыжа́чага дрыжа́чых
Д. дрыжа́чаму дрыжа́чай дрыжа́чаму дрыжа́чым
В. дрыжа́чы (неадуш.)
дрыжа́чага (адуш.)
дрыжа́чую дрыжа́чае дрыжа́чыя (неадуш.)
дрыжа́чых (адуш.)
Т. дрыжа́чым дрыжа́чай
дрыжа́чаю
дрыжа́чым дрыжа́чымі
М. дрыжа́чым дрыжа́чай дрыжа́чым дрыжа́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрыжа́чы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дрыжа́чы дрыжа́чая дрыжа́чае дрыжа́чыя
Р. дрыжа́чага дрыжа́чай
дрыжа́чае
дрыжа́чага дрыжа́чых
Д. дрыжа́чаму дрыжа́чай дрыжа́чаму дрыжа́чым
В. дрыжа́чы (неадуш.)
дрыжа́чага (адуш.)
дрыжа́чую дрыжа́чае дрыжа́чыя (неадуш.)
дрыжа́чых (адуш.)
Т. дрыжа́чым дрыжа́чай
дрыжа́чаю
дрыжа́чым дрыжа́чымі
М. дрыжа́чым дрыжа́чай дрыжа́чым дрыжа́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрыжа́чы прил. дрожа́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дрыжа́чы, ‑ая, ‑ае.

Які ўздрыгвае, дрыжыць. Дрыжачыя рукі. Дрыжачы голас. Дрыжачае святло. □ Выбраліся на бераг ледзь жывыя, аблепленыя тванню, дрыжачыя ад холаду. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шчак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль.

Салаўіны п.

2. Водгук, рэха.

Застукаў дзяцел, і пайшоў па лесе п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэль¹, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Хуткае і шматкратнае паўтарэнне гукаў, блізкіх па тоне, а таксама ўвогуле пералівісты дрыжачы гук.

Трэлі салаўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

р, нескл., н.

1. Васемнаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «эр». Друкаванае р. Вялікае Р.

2. Санорны, пярэднеязычны, зацвярдзелы, дрыжачы зычны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрожа́щий

1. прич. які́ (што) дрыжы́ць; які́ (што) трасе́цца; які́ (што) кало́ціцца;

2. прил. дрыжа́чы, дрыго́ткі;

дрожа́щий го́лос дрыжа́чы го́лас;

дрожа́щие па́льцы дрыжа́чыя па́льцы;

дрожа́щий свет дрыго́ткае святло́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́шчак, ‑у, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль. Спачатку чуўся салаўіны пошчак, на балоце адзываўся драч, у кустах цвіркала берасцянка. С. Александровіч.

2. Водгук, рэха. Аўтамат засакатаў, разносячы пошчак па лесе. Якімовіч. Недзе ў гушчарніку зазваніў дзяцел, і пошчак пайшоў па лесе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)