prowess [ˈpraʊəs] n.

1. до́блесць

2. майстэ́рства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gallantry [ˈgæləntri] n. fml

1. адва́га, до́блесць

2. гала́нтнасць; пачці́васць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Mnnhaftigkeit f - му́жнасць, до́блесць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

До́блесны ’доблесны’ (БРС), до́блесцьдоблесць’ (БРС). Запазычанне з рус. до́блестный ’тс’, до́блесть. У рус. мове до́блесть лічыцца запазычаннем са ст.-слав. доблесть ’тс’ (гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 145). У Фасмера (1, 520) рус. до́блесть разглядаецца як спрадвечнае слова, не запазычанне. Таксама Трубачоў (Эт. сл., 5, 40) разглядае гэтыя словы як працяг прасл. *doblʼestь. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

waleczność

ж. мужнасць, адвага, храбрасць, доблесць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гераі́зм, ‑у, м.

Праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты; доблесць, геройства. Працоўны гераізм савецкіх людзей. У барацьбе з нямецкімі фашыстамі беларускі народ праявіў масавы гераізм і самаахвярнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hldenmut m -(e)s му́жнасць, до́блесць, геро́йства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

імянны́, ‑ая, ‑ое.

Памечаны імем уладальніка; выдадзены на чыё‑н. імя. Імянны пярсцёнак. □ [Браніслава Іванаўна] узнагароджана імянным залатым гадзіннікам, 60 граматамі, медалём «За працоўную доблесць». Данілевіч. // Імя каго‑н. Імянная стыпендыя.

•••

Імянны спіс гл. спіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРХІЛО́Х (Archilochos),

старажытнагрэчаскі паэт-лірык 2-й пал. 7 ст. да н.э. Нарадзіўся на в-ве Парос. Вёў вандроўніцкае жыццё, быў воінам-наёмнікам. Браў за ўзор паэзію Гамера, але супрацьпастаўляў эпічнаму ідэалу вобраз індывідуалізаванага чалавека. У яго сатыр. ямбах, элегіях, эпіграмах, гімнах (захаваліся ва ўрыўках) — роздум пра зменлівасць лёсу, гонар, доблесць, пасмяротную славу. Творчасць Архілоха адметная разнастайнасцю жанраў і рытмаў (упершыню выкарыстаў ямб). На радзіме ў гонар Архілоха было пабудавана свяцілішча (уцалелі рэшткі з надпісамі — біяграфічныя звесткі пра Архілоха і ўрыўкі з яго вершаў).

Тв.:

Рус. пер. — у кн.: Эллинские поэты. М., 1963.

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Юрый Сцяпанавіч) (н. 3.2.1922, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія),

ваенны дзеяч, журналіст. Ген.-лейт. (1981). Скончыў Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1957). У Вял. Айч. вайну на Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. франтах, камандзір танка і ўзвода танкаў. У 1957—74 служыў у БВА, камандзір батальёна, палка, дывізіі, нам. камандуючага 7-й танк. арміі. У 1974—77 ваен. саветнік на Кубе. У 1977—83 нам. камандуючага Прыволжскай ваен. акругі. З 1983 у адстаўцы, жыве ў Мінску. Аўтар публікацый на ваен.-патрыят. тэматыку, брашур «Салдацкая доблесць і воінскі абавязак», «Баявы летапіс беларускіх палкоў» (абедзве 1994), «Творцы ратнай славы» (1995) і інш.

т. 7, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)