крэату́ра, -ы, ж., каго або чыя (кніжн.).

Той, хто займае пасаду дзякуючы пратэкцыі якой-н. уплывовай асобы і з’яўляецца паслухмяным выканаўцам яе волі; стаўленік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тапа́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Мінерал з групы сілікатаў, асобныя крышталі якога дзякуючы бляску і прыгожаму колеру выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

|| прым. тапа́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vermöge prp (G) высок. у вы́ніку, дзя́куючы;

~ des Verstándes дзя́куючы ро́зуму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

thanks to

дзя́куючы чаму́; з прычы́ны чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

by courtesy, of courtesy

празь ве́тлівасьць, дзя́куючы ве́тлівасьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

плутакра́т, ‑а, М ‑краце, м.

Кніжн. Прадстаўнік пануючага класа, які карыстаецца ўладай дзякуючы свайму багаццю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плыву́чы, -ая, -ае.

1. Які плавае, знаходзіцца, размешчаны на вадзе.

П. мост.

П. маяк.

2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць.

Плывучыя матэрыялы.

3. Пра грунт: які лёгка размываецца, перамяшчацца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім.

Плывучая гліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сейсмасто́йкі, ‑ая, ‑ае.

Здольны суцрацьстаяць падземным штуршкам, дзякуючы асаблівай трываласці сваёй канструкцыі (пра збудаванні). Сейсмастойкія збудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэара́ма, ‑ы, ж.

Панарама са стэрэаскопам, дзякуючы якому ствараецца поўнае ўражанне аб’ёмнасці аб’екта з адчуваннем перспектывы.

[Ад грэч. stereos — прасторавы і horama — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трасёр, ‑а, м.

Прыстасаванне ў дне снарада, дзякуючы якому снарад пры палёце пакідае пасля сябе след.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)