формы рэльефу зямной паверхні з амплітудай вышынь да некалькіх дзесяткаў метраў, прамежкавыя паміж макрарэльефам і мікрарэльефам (рачныя даліны, катлавіны і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кальчу́га, ‑і, ДМ ‑чузе, ж.
Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе рубашкі з металічных кольцаў. Рыцарская кальчуга. □ Пыл клубіцца па дарогах ад дзесяткаў тысяч ног. Зіхацяць на сонцы бліскучыя шаломы, шчыты і кальчугі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЛЬМЕ́Н (франц. dolmen ад брэтонскага tol стол + men камень),
старажытнае пахавальнае збудаванне, адзін з відаў мегалітычных збудаванняў. Складзены з вялізных каменных глыб і пліт да некалькіх дзесяткаў тон, пастаўленых вертыкальна і накрытых адной або некалькімі плітамі зверху. Найчасцей у Д. рэшткі некалькіх памерлых з каменнымі або бронзавымі прыладамі і ўпрыгожаннямі. Некат. Д. выкарыстоўваліся для пахаванняў на працягу дзесяткаў і нават соцень гадоў. Пашыраны ў прыморскіх абласцях Паўн. Афрыкі, Еўропы, у т. л. на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і ў Крыме (бронзавы век), і Азіі (жалезны век).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУКЦЫ́ЙНАЯ ШПУ́ЛЯ,
прылада для пераўтварэння пастаяннага (або пераменнага) току нізкага напружання ў пераменны ток высокага напружання. Першая канструкцыя І.ш. зроблена ням. вучоным Г.Румкарфам у 1852.
Мае першасную абмотку з некалькіх дзесяткаў (ці соцень) віткоў тоўстага дроту і другасную абмотку з некалькіх дзесяткаў тысяч віткоў тонкага дроту. Абедзве абмоткі насаджаныя на агульны ферамагн. стрыжань, зроблены з тонкіх эл. ізаляваных адзін ад аднаго лістоў або пруткоў. Першасная абмотка далучаецца да крыніцы сілкавання праз перарывальнік, які перыядычна замыкае і размыкае эл. ланцуг. З прычыны эл.-магн.індукцыі ў другаснай абмотцы ўзнікае эрс высокага напружання. Выкарыстоўваецца ў сістэмах батарэйнага запальвання, а таксама ў навуч. мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іды́лія, ‑і, ж.
1. Невялікі літаратурны твор, які ідэалізавана паказвае вясковы побыт на ўлонні прыроды.
2.Іран. Спакойнае, нічым не засмучанае, шчаслівае існаванне. Венцяроўцы жылі ціха і супакойна праз шмат дзесяткаў гадоў... Нішто не парушала іх ідылію...Чарот.
[Ад грэч. eidyllion — карцінка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракалясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; зак.
Разм.
1. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць пятляючы, робячы кругі. Мост, як і трэба было чакаць, аказаўся разбураны, і мы пракалясілі яшчэ некалькі дзесяткаў кіламетраў.Марціновіч.
2. Калясіць некаторы час. Пракалясіць усю ноч па лесе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРГІ́ШЦІ I (1-я пал. 8 ст. да н.э.),
цар Урарту. У час яго праўлення Урарту ператварылася ў магутную дзяржаву Б. Усходу. Пакінуў некалькі дзесяткаў клінапісных надпісаў пра перамогі над Асірыяй і будаўніцтва гарадоў Аргішціхінілі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́рварскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да варвара (у 1 знач.). Варварскія плямёны.
2. Некультурны, невуцкі. Варварскія адносіны да помнікаў мастацтва.// Жорсткі, бязлітасны, дзікі. Каб адпомсціць за ўцёкі некалькіх дзесяткаў палоннікаў, гітлераўцы прыдумалі для ўсіх астатніх варварскае пакаранне.Пятніцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць. Цяжка было паверыць, што гора можа за суткі зрабіць чалавека непазнавальным.Ваданосаў.Міне некалькі дзесяткаў гадоў, і пустыні стануць непазнавальнымі.Гавеман.
2. Недаступны пазнанню. У свеце няма нічога непазнавальнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕЗАРЭЛЬЕ́Ф [ад мез(а)... + рэльеф],
форма рэльефу, сярэдняя па памерах паміж формамі макрарэльефу і мікрарэльефу з амплітудамі вышынь, якія не перавышаюць звычайна некалькіх дзесяткаў метраў (невял. грады, камы, озы, лагчыны, дзюны, гразевыя вулканы і інш.). Створаны пераважна экзагеннымі працэсамі (акумуляцыя, эрозія, дэфляцыя і інш.).