высокаарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае высокую арганізацыю, высокае развіццё; дасканалы. Высокаарганізаваная матэрыя.

2. Які ўмее добра арганізаваць сваю работу, наладзіць самадысцыпліну; дзелавіты, свядомы. Высокаарганізаваная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзелавіты, дзелавы. Добры.. [Рудаў] чалавек, дзельны і чулы, гаворыць канкрэтна. Пташнікаў.

2. Практычна карысны; істотны; слушны. Надзя наогул яшчэ нікому не дала дзельнай парады, і таму толькі паціскала плячамі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ферт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Устарэлая назва літары «ф».

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.

•••

Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практы́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

Практычныя вывады.

2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

Практычнае навучанне.

3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

Практычная школа акцёрскага майстэрства.

4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

Нічога не разумець у практычным жыцці.

5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

П. чалавек.

6. Выгадны, зручны ўсправе, эканомны.

П. метад.

7. Па сутнасці, на справе.

Практычна (прысл.) здаровы.

|| наз. практы́чнасць, -і, ж. (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́кла́дны ’ўзорны, прыстойны, старанны, дбайны; ветлівы’ (Нас., ТСБМ, Марц.; смарг., Сл. ПЗБ), ’звязны, складны’ (ТСБМ). Да прыклада́ць, якое ў сваю чаргу узыходзіць да прасл. *prikladati (гл. прыкла́сці); балг. дыял. прѝкладен ’ласкавы, прыязны, ветлівы, згаворлівы’, серб.-харв. прѝкладан ’суадносны’, укр. прикладни́й ’зручны, які падыходзіць, прыдатны’, дыял. при́кладний ’дакладны’, рус. прикладно́йдзелавіты, практычны, кемлівы’. Сюды ж пры́кладка ’выдумка’ (Нас.), з далейшым семантычным развіццём пры́кладна ’складна, звязна’ (Жд.), прікла́дна ’тс’ (Бяльк., Юрч. СНС), прыкла́дна ’складна, красамоўна’ (Яруш., Шат.), прыкло́дна ’старанна, як след; дбайна’ (Марц.) з фанематычнай зменай націскнога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

практы́чны

(гр. praktikos = дзейны)

1) які звязаны з практыкай, з рэальнымі патрабаваннямі, магчымасцямі;

2) які займаецца непасрэдна якой-н. справай;

3) звязаны з прымяненнем на практыцы ведаў, навыкаў;

4) які добра разбіраецца ў жыццёвых справах, дзелавіты, вопытны;

5) эканомны, зручны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

practical

[ˈpræktɪkəl]

adj.

1) практы́чны

2) кары́сны, мэтазго́дны

3) спрактыкава́ны, з практы́чнымі ве́дамі; дзелаві́ты, практы́чны (пра чалаве́ка)

a practical farmer — спрактыкава́ны земляро́б

4) факты́чны

to have practical control of — мець факты́чную ўла́ду над чым-н.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

prktisch

1.

a

1) у розн.знач. практы́чны

~er Arzt — ура́ч, які́ ма́е пра́ктыку

2) практы́чны, дзелаві́ты, спры́тны

3) практы́чны, мэтазго́дны

2.

adv практы́чна, на пра́ктыцы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

талко́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Разумны, кемлівы; дзелавіты. [Апейка:] — Актывістаў арганізуй, каб памаглі. Падбяры групу талковых, сумленных, пагавары шчыра. Мележ. І калгасныя справы .. [Васіль] павёў так, што хутка стаў вядомы як здольны, талковы рахункавод. Васілевіч. — Канечне, — гаварыў дзед Нічыпар, — старшынёй трэба выбраць чалавека пісьменнага, талковага. П. Ткачоў. // Змястоўны, разумны, дзелавы. Талковы даклад. □ [Тарасевіч:] — А як трэба нашай прамысловасці разумная, удумлівая парада вучонага-эканаміста, талковая рэкамендацыя. Арабей.

2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы (пра думкі, словы і пад.). Звычайна паліцэйскія былі альбо п’янчугі, альбо людзі тупыя, не здольныя вымавіць ніводнага талковага слова. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́іць, ‑раю, ‑раіш, ‑раіць; зак., каго-што.

Даць параду, падказаць, як дзейнічаць; парадзіць. Людзі чакалі парад, а параіць Шалюта нічога не мог, бо сам не меў нічога за душою. Дуброўскі. [Міколка] перайшоў вуліцу, зайшоў на двор дзеда Нупрэя. То ж стары чалавек, яму год дзевяноста, ён дапаможа, параіць. Лынькоў. — Бацька благога табе не параіць. Савіцкі. // Даўшы добры водзыў, прапанаваць выкарыстаць каго‑, што‑н. у якасці каго‑, чаго‑н. Сяргей пачаў прыкідваць, каго можна было б параіць на яго цяперашнюю пасаду. Шахавец. Зубру патрэбен быў памочнік дзелавіты. І вось на гэты пост яму параілі Каня. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)