дзелаві́ты, -ая, -ае.

Энергічны, умелы, прадпрымальны ў рабоце.

Д. малады інжынер.

|| наз. дзелаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзелаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзелаві́ты дзелаві́тая дзелаві́тае дзелаві́тыя
Р. дзелаві́тага дзелаві́тай
дзелаві́тае
дзелаві́тага дзелаві́тых
Д. дзелаві́таму дзелаві́тай дзелаві́таму дзелаві́тым
В. дзелаві́ты (неадуш.)
дзелаві́тага (адуш.)
дзелаві́тую дзелаві́тае дзелаві́тыя (неадуш.)
дзелаві́тых (адуш.)
Т. дзелаві́тым дзелаві́тай
дзелаві́таю
дзелаві́тым дзелаві́тымі
М. дзелаві́тым дзелаві́тай дзелаві́тым дзелаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзелаві́ты делови́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзелаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Старанны і ўмелы ў рабоце; дзелавы (у 2 знач.). Вырастаў юнак сталы, дзелавіты, які ўмеў сярод усялякіх спраў адразу ўбачыць самае важнае і найбольш патрэбнае. Чорны. // Які выражае занятасць справай; сур’ёзны. Я стаяў збоку і любаваўся дзедам: яго маладым настроем, яго дзелавітай клапатлівасцю. Якімовіч. Аляксею падабалася простая, дзелавітая гутарка падпалкоўніка. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзелаві́тыдзелавіты’ (БРС). Укр. ділови́тий. Здаецца, запазычанне з рус. делови́тый ’тс’ (якое з’явілася ў рус. мове даволі позна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

делови́тый дзелаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

талко́вы, -ая, -ае.

1. Разумны, кемлівы; дзелавіты.

Т. работнік.

2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы.

Талковае выступленне.

|| наз. талко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

де́льный

1. дзелаві́ты, дзелавы́;

2. слу́шны;

де́льное замеча́ние слу́шная заўва́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высокаарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае высокую арганізацыю, высокае развіццё; дасканалы. Высокаарганізаваная матэрыя.

2. Які ўмее добра арганізаваць сваю работу, наладзіць самадысцыпліну; дзелавіты, свядомы. Высокаарганізаваная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзелавіты, дзелавы. Добры.. [Рудаў] чалавек, дзельны і чулы, гаворыць канкрэтна. Пташнікаў.

2. Практычна карысны; істотны; слушны. Надзя наогул яшчэ нікому не дала дзельнай парады, і таму толькі паціскала плячамі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)