Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
dynamic
[daɪˈnæmɪk]1.
adj.
1) дынамі́чны
2) акты́ўны, энэргі́чны
2.
n.
дынамі́чнасьць, дзе́йная сі́ла
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЛА́ЗАН,
1) прыбліжаны манарха ці феадала, які павінен быў весяліць гаспадара і гасцей. Паявіліся ў Зах. Еўропе ў 15 ст. У Рэчы Паспалітай вядомы з канца 15 ст., у Расіі — з пач. 18 ст. 2) Дзейная асоба, камічны персанаж стараж. спектакляў школьнага і нар. (гульні-паказы, батлейка) т-раў, нар. драмы. Выканаўца ролі блазна меў звычайна яркі, стракаты касцюм, у руках трымаў ляльку з бразготкамі.
3) Персанаж у творах У.Шэкспіра, П.Кальдэрона і інш., у бел. драматургіі — К.Марашэўскага, Е.Міровіча і інш.
У.Уладамірскі ў ролі Блазна ў спектаклі «Каваль-ваявода» Е.Міровіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мадэ́льж. Modéll n -(e)s, -e;
дзе́йная мадэ́ль Funktiónsmodell n;
мо́ўная мадэ́льлінгв. Spréchmodell n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Суб’е́кт ’дзейная асоба; асоба або арганізацыя з акрэсленымі правамі і абавязкамі; дзейнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’кожная асоба або рэч, пра якія гаворыцца’ (Ласт.). Ст.-бел.субъектумъ ’суб’ект’ (1722 г.) — непасрэднае запазычанне з лац.subjectum (Булыка, Запазыч., 311). Сучасныя формы, хутчэй за ўсё, запазычаны праз польск.subiekt або рус.субъект (з польск., гл. Віткоўскі, Słownik, 181).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
personage
[ˈpɜ:rsənɪdʒ]
n.
1) выда́тная або́ ва́жная асо́ба
2) асо́ба f.
3) дзе́йная асо́ба, пэрсана́ж -у m. (у маста́цкім тво́ры, п’е́се)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПЕСТЫЦЫ́ДЫ (ад лац. pestis зараза + caedere забіваць),
хімічныя сродкі аховы раслін і жывёл ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў. Больш за 80% П. выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. Асн. групы П. для аховы с.-г. культур: інсектыцыды — хім. сродкі знішчэння шкодных насякомых, фунгіцыды — сродкі барацьбы з грыбковымі захворваннямі, гербіцыды — сродкі барацьбы з пустазеллем, інсектарэпеленты — для адпужвання і інсектаатрактанты (напр., ферамоны) — для прываблівання насякомых, хемастэрылізатары — пазбаўляюць шкоднікаў здольнасці да размнажэння, заацыды — сродкі знішчэння шкодных грызуноў, птушак, рыб, а таксама рэгулятары росту раслін, дэфаліянты (выклікаюць ранняе ападанне лісця), дэсіканты (падсушваюць расліны на корані), антыдоты для раслін (надаюць устойлівасць да гербіцыдаў).
Дзейная аснова П. — прыродныя або сінт. рэчывы. Звычайна для практычнага выкарыстання на іх аснове рыхтуюць парашкі, эмульсіі, растворы. гранулы, аэразольныя прэпараты. Вядома больш за 10 тыс. найменняў пестыцыдных прэпаратаў. Вытв-сць і выкарыстанне кожнага П. дапускаецца з дазволу дзярж. органаў, адначасова вызначаюцца правілы і тэрміны іх выкарыстання, лімітадапушчальныя нормы астачы П. у прадуктах харчавання і ГДК. у паветры і вадзе.
Літ.:
Мельников Н.Н. Пестициды: Химия, технология и применение. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзе́йны
1. wírksam, tätig, tátkräftig, aktiv [-´ti:f], enérgisch; rége (ажыўлены);
дзе́йная падрыхто́ўка rége Vórbereitungen;
прыма́ць дзе́йны ўдзе́л tätig mítwirken, Ánteil néhmen* (у чым-н. an D);
2.гл. дзеючы
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нерв
(лац. nervus = жыла, сухажылле)
1) кожны з тонкіх адросткаў-валокнаў, якія адыходзяць ад галаўнога і спіннога мозгу і ўтвараюць разгалінаваную сістэму, здольную кіраваць дзейнасцю арганізма;
2) перан. асноўная дзейная сіла чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нерв, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адзін са шматлікіх пучкоў валокнаў у выглядзе белых канацікаў, якія ідуць ад галаўнога і спіннога мозга да органаў пачуццяў, мышцаў, залоз і інш. і даюць целу магчымасць рухацца і адчуваць.
Зрокавы н.
2.мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.
Нервы не вытрымалі.
3.перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н.
Нёман быў нервам сяла.
◊
Выматаць усе нервы (разм., неадабр.) — змучыць, давесці да знямогі.
Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.
Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.
|| прым.нерво́вы, -ая, -ае.
Н. цэнтр.
Нервовыя хваробы.
Нервовая сістэма.
Н. цік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)