знайсці, адшукаць, падшукаць, дашукацца / нечакана: натрапіць, наткнуцца, напароцца; націкаваць, асачыць, высачыць, вышныпарыць (разм.); выкапаць, адкапаць, выпараць, намацаць (разм. перан.); трапіць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

і́сціна, ‑ы, ж.

1. Тое, што адпавядае сапраўднасці, адлюстроўвае рэчаіснасць; праўда (у 1 знач.). Дашукацца ісціны. □ Разам з выступленнямі ў палках, батальёнах, ротах, на фабрыках, заводах, у вёсках прадстаўнікоў партыі — агітатараў, вялікую ролю адыгрывалі таксама калектыўныя агітатары — газеты, якія простай, даступнай мовай растлумачвалі рабочым, сялянам і салдатам ісціны жыцця. «Полымя». — Я вельмі паважаю Івана Фядотавіча, — і Вабрыцкі адважыў паклон у бок Салаўёва, — але як кажуць, Платон мне друг, ды ісціна даражэй. Дуброўскі.

2. У філасофіі — дакладнае веданне, якое правільна адлюстроўвае аб’ектыўную рэальнасць у свядомасці людзей. Сцвярджэнне прыродазнаўства, што зямля існавала да чалавецтва, ёсць аб’ектыўная ісціна. Ленін.

3. Палажэнне, сцверджанне, меркаванне, якое выяўлена навукай, праверана практыкай, вопытам. Бясспрэчная ісціна. Старая ісціна. □ Усё мае свой пачатак і канец. Ісціна гэтая вядома людзям з малых гадоў. Якімовіч. Няўжо не так? Няўжо вам не ахвота, Прыслухацца да ісціны старой, Што неспакой не лечыць адзінота, Што адзіноту лечыць неспакой? Куляшоў.

•••

Абсалютная ісціна — правільнае, вычарпальнае, поўнае веданне пра з’явы, прадметы аб’ектыўнай рэальнасці.

Адносная ісціна — правільныя, але няпоўныя веды, якія патрабуюць паглыблення і ўдакладнення.

Крытэрый ісціны гл. крытэрый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dojść

зак.

1. дайсці;

dojść do lasu — дайсці да лесу;

dojść do skutku — здзейсніцца, адбыцца;

dojść do zgody — прыйсці ад згоды;

doszedł go list — да яго дайшоў ліст;

2. даведацца;

dojść tajemnicy — дазнацца (даведацца) таямніцу;

doszło do tego, że ... — дайшло да таго, што...;

3. czego дамагчыся; дашукацца;

4. паспець, выспець;

żyto już doszło — жыта ўжо паспела

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)