Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
СКАНДЫНА́ЎСКІЯ МО́ВЫ,
паўночная (нардычная) падгрупа германскіх моў. Да С.м. належаць: дацкая мова, шведская мова, нарвежская мова, ісландская мова і фарэрская. Пашыраны на тэр. Даніі (у т. л. Фарэрскіх а-вах), Швецыі, Нарвегіі, Ісландыі, зах. часткі Фінляндыі.
Перыяд праскандынаўскага (агульнаскандынаўскага, пранардычнага) адзінства (пасля адасаблення ад готаў) — 1—7 ст.н.э. вядомы па рунічных надпісах 3 ст. (гл. Рунічнае пісьмо). У выніку экспансіі скандынаваў на З, Пд і Ў пераважна ў 9—10 ст. адбылася паступовая дыялектная дыферэнцыяцыя, вынікам якой стала ўзнікненне моў усх.-скандынаўскіх (шведская і дацкая) і зах.-скандынаўскіх (нарвежская, ісландская, фарэрская). С.м. дастаткова дыферэнцыраваныя ў фаналагічных і марфал. адносінах, значна меней у сінтаксічных. У лексіцы найб. адрозненні назіраюцца паміж астраўнымі і кантынентальнымі мовамі.
Літ.:
Вессен Э. Скандинавские языки: Пер. со швед.М., 1949;
Стеблин-Каменский М.И. История скандинавских языков. М.; Л., 1953;
Скандинавские языки: Актуальные пробл. грамматич. теории. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЮ́КСБУРГІ (ням. Glücksburg, лац. Glücksborg), Шлезвіг-Гольштэйн-Сёнерборг-Глюксбургі,
дацкая, нарв. і грэч. каралеўскія дынастыі. У Даніі правілі Глюксбургі: Крысціян IX [1863—1906], Фрэдэрык VIII [1906—12], Крысціян Х [1912—47], Фрэдэрык IX [1947—72], Маргрэтэ II з 1972; у Нарвегіі: Хокан VII [1905—57], Улаф V [1957—1991], Харальд V [з 1991]; у Грэцыі: Георг I, Канстанцін I [1913—17, 1920—22], Аляксандр [1917—20], Георг II, Канстанцін II [1964—74].
дацкая артыстка балета, балетмайстар; адна з найб. вядомых рамант. танцоўшчыц. Скончыла школу Каралеўскага дацкага балета (педагог А.Бурнанвіль), з 1826 у яго трупе, афіцыйна дэбютавала ў 1834 (па-дэ-дэ ў оперы «Нямая з Портычы» Ф.Абера). З 1839 у Парыжскай оперы. У 1843—46 гастраліравала ў Еўропе, з 1848 пераважна ў Германіі. Яе танец адметны лёгкасцю, грацыяй, выключнай тэхнікай. Выконвала гал. партыі ў балетах, паст. Бурнанвілем, Ф.Тальёні, Ж.Ж.Перо і інш. У 1856 пакінула сцэну, працавала балетмайстрам у Лейпцыгу (1858—61), Мюнхенскай прыдворнай оперы (1869—75). Сярод пастановак сцэна вакханаліі ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЭ́РСКАЯ МО́ВА,
адна з астраўных скандынаўскіх моў. Разам з найб. блізкай ісландскай мовай уваходзіць у паўн. групу герм. моў. Адна з афіц. моў жыхароў Фарэрскіх астравоў. Мае значную дыялектную дыферэнцыяцыю (6 дыялектных зон). Фанетычна блізкая да зах.-нарв. дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Ф.м. ўласціва пэўная архаічнасць грамат. ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пач. 19 ст. была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 ст. адносяцца першыя запісы фарэрскіх нар. балад, якія ствараліся ў 14—17 ст. У 1846 В.У.Хамершаймб распрацаваў пісьменнасць для Ф.м. на лац. аснове. З 1906 выкладаецца ў школах.