уско́сны, -ая, -ае.

1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.

Ускосныя звесткі.

Ускосныя доказы.

Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.

2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.

Ускосная мова.

Ускоснае пытанне.

Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.

Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон, акрамя назоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

complement1 [ˈkɒmplɪmənt] n.

1. дада́так; дапаўне́нне

2. ling. дапаўне́нне

3. кампле́кт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dopełnienie

н.

1. дапаўненне; дадатак;

2. грам. дапаўненне;

dopełnienie bliższe (dalsze) — дапаўненне прамое (ускоснае)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гарманіза́цыя, ‑і, ж.

Дапаўненне мелодыі акордным суправаджэннем па правілах гармоніі (у 3 знач.). // Стварэнне музычнага твора на аснове запазычанага матыву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

indirect object [ˌɪndərektˈɒbdʒɪkt] n. ling. уско́снае дапаўне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ergänzung f -, -en дапаўне́нне, дада́так;

zur ~ у дапаўне́нне [дада́так]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

восполне́ние папаўне́нне, -ння ср., запаўне́нне, -ння ср.; дапаўне́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дывертысме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Выступленне з розных эстрадных нумароў, якое даецца ў дапаўненне да асноўнага паказу, або ўстаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам.

|| прым. дывертысме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

refill1 [ˈri:fɪl] n.

1. дапаўне́нне, папаўне́нне

2. запра́ўка, дазапра́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

субрага́цыя

(п.-лац. subrogatio)

частковае дапаўненне да старога закону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)