адда́лены, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ці адбываецца далёка; які даносіцца здалёк.

Аддаленыя вескі.

А. шум.

2. Аддзелены вялікім прамежкам часу.

Аддаленая эпоха.

3. перан. Мала падобны; які не мае непасрэднай сувязі з чым-н.

А. гібрыд.

Аддаленае падабенства.

|| наз. адда́ленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доноси́тьсяII несов., страд. (к доноси́тьII) в разн. знач. дано́сіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́чап, ‑а, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. Зарыпаў над студняю вочап. Калачынскі. З двара даносіцца неўгамоннае чырыканне вераб’ёў, скрып вочапаў, гук бляшаных вёдраў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́йканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гойкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да нас, ужо аднекуль з-пад ракі, даносіцца гойканне Анюты, але мы маўчым. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёрэпраду́ктар, ‑а, м.

Тое, што і рэпрадуктар. Банадысю нават здалося, што з боку пасёлка даносіцца вясёлая Музыка — мажліва, там і сапраўды так моцна гучаў вулічны радыёрэпрадуктар. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przylatywać

незак.

1. прылятаць;

2. далятаць; даносіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

waft1 [wɒft] n. lit. паве́ў (ветру); струме́нь (паветра); пах; гук (які даносіцца);

wafts of cigar smoke клубы́ ды́му ад цыга́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

во́дгук, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.

2. Слабы гук, які даносіцца здалёку.

В. страляніны.

3. перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н.

Знайсці в. у сэрцы.

В. на чужое гора.

4. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы.

Водгукі мінулага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бале́т, -а, Ме́це, м.

1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.

Класічны б.

2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.

|| прым. бале́тны, -ая, -ае.

Балетная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

waft [wɒft] v. не́сці; не́сціся (у паветры, па вадзе); дано́сіць; дано́сіцца;

A distant song waf ted to our ears. Да нас даносілася далёкая песня.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)