дака́зчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто даказвае на каго‑н.; даносчык, нагаворшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сікафа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У Старажытных Афінах — прафесіянальны даносчык, паклёпнік, шантажыст.

[Грэч. sykophantēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sneak1 [sni:k] n. BrE, dated дано́счык; паклёпнік; нагаво́ршчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэнунцыя́тар

(лац. denuntiator)

даносчык.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

telltale1 [ˈtelteɪl] n. infml паклёпнік, нагаво́ршчык; дано́счык; плятка́р; плятка́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дока́зчик разг. дака́зчык, -ка м., дано́счык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изве́тчик уст. дано́счык, -ка м., паклёпнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіска́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Расіі 18 ст.: чыноўнік, які назіраў за законнасцю ў галіне фінансавых і судовых дзеянняў урада, устаноў і асоб.

2. перан. Даносчык, паклёпнік.

|| ж. фіска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АРГАТЫ́ЗМ (франц. argotisma),

умоўнае або штучнае слова, якое выкарыстоўваецца ў мове замест агульнавядомага. Аргатызмы маюць вузкаспец. характар і знаходзяцца па-за межамі літ. мовы: напр., «філон» — гультай, «стукач» — даносчык, «хіляць» — ісці, «хвост» — акадэмічная запазычанасць і інш. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, выразнае адценне зніжанасці або грубаватасці, уласцівае аргатызму, дазваляе карыстацца імі ў маст. творах для стварэння каларыту адпаведнага сац. асяроддзя, вобраза ці своеасаблівага камічнага эфекту.

І.​Л.​Бурак.

т. 1, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

denuncjator

м. даносчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)