поряжа́ться

1. (условливаться) дамаўля́цца;

2. страд. найма́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

umawiać

незак.

1. дамаўляцца аб сустрэчы (спатканні);

2. наймаць, дамаўляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

саймава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; незак.

Разм. іран. Раіцца, радзіцца, дамаўляцца. Слухаюць рабочыя, Засынаюць з прыкрасці... Згоднікі ж саймуюцца, Як уладу выкрасці. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dogadywać się

незак. дамаўляцца;

dogadywać się w sprawie urlopu — дамаўляцца пра адпачынак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

prearrange

[,pri:əˈreɪndʒ]

v.

загадзя́ дамаўля́цца або́ ўла́джваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

appoint [əˈpɔɪnt] v.

1. назнача́ць, прызнача́ць (на пасаду)

2. дагаво́рвацца, дамаўля́цца (наконт сустрэчы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ряди́ться​II несов., уст. (условливаться) дамаўля́цца; (наниматься) найма́цца; обл. гадзі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

negotiate

[nɪˈgoʊʃieɪt]

v.i.

1) ве́сьці перамо́вы, дамаўля́цца, дагаво́рвацца

2) дамаўля́цца, пагаджа́цца на што

3) прадава́ць

4) informal прае́хаць, прайсьці́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ФРА́НКА-ЧЭХАСЛАВА́ЦКІ ДАГАВО́Р 1924 аб саюзе і сяброўстве.

Падпісаны ў Парыжы 25 студз. прэм’ер-міністрам Францыі Р.Пуанкарэ і міністрам замежных спраў Чэхаславакіі Э.Бенешам. Дагавор абавязваў урады абедзвюх дзяржаў «дамаўляцца аб мерах, якія будуць неабходныя для забеспячэння сваіх агульных інтарэсаў у выпадку, калі б такім пагражала небяспека» (магчымыя парушэнні Сен-Жэрменскага мірнага дагавора 1919, спробы аднаўлення манархіі Габсбургаў у Венгрыі і Гогенцолернаў у Германіі і інш.), паведамляць адзін аднаму аб заключаных імі раней паліт. пагадненнях адносна Цэнтр. Еўропы і раіцца аб заключэнні новых пагадненняў. Ф.-ч.д. 1924 дапоўнены падпісаным 16.10.1925 у г. Лакарна (Швейцарыя) франка-чэхаславацкім пактам аб узаемных гарантыях (адзін з Лакарнскіх дагавораў 1925): бакі абавязваліся аказваць узаемна неадкладную дапамогу і падтрымку, калі Германія несправакавана, ўзбр. умяшаннем парушыць свае абавязацельствы па захаванні міру. Падпісанне Францыяй Мюнхенскага пагаднення 1938 супярэчыла яе саюзным дагаворам 1924 і 1925 з Чэхаславакіяй, якія т.ч. спынілі дзеянне.

т. 16, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саймава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

Разм. іран. Удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца. А мы ўсё цікуем так, каб саймаваць у чатырох сценах ды яшчэ і дзверы шчыльней зачыніць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)