Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
dane
dan|e
н.
1. даныя; дадзеныя;
ma wszelkie ~e — мае ўсе магчымасці;
~e personalne — асабістыя дадзеныя;
2. даныя; дадзеныя; здольнасці;
mieć ~e na to, żeby zostać poetą — мець дадзеныя для таго, каб стаць паэтам;
3.мат.дадзеныя;
~e w zadaniu algebraicznym — дадзеныя ў алгебраічный задачы;
przetwarzanie ~ych — апрацоўка даных
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
даве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Звесткі аб чым‑н., дадзеныя ці атрыманыя ў адказ на запытанне. Атрымаць даведку па тэлефоне.
2. Дакумент з такімі звесткамі. Напісаць даведку. □ Дакументаў цэлы пук: розныя квіткі, даведкі.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФЕРМА́ ПРЫ́НЦЫП,
асноўнае палажэнне геаметрычнай оптыкі, паводле якога святло распаўсюджваецца ад аднаго пункта да другога ўздоўж лініі, калі час распаўсюджвання будзе экстрэмальны (найменшы ці найбольшы) у параўнанні з часам распаўсюджвання ўздоўж інш. магчымых ліній, якія злучаюць дадзеныя пункты. Устанавіў П.Ферма. З Ф.п. вынікаюць законы прамалінейнасці распаўсюджвання святла (у аднародным асяроддзі), люстранага адбіцця святла і пераламлення святла. У хвалевай оптыцы Ф.п. — лімітны выпадак Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу пры ўмове, што можна не ўлічваць дыфракцыю святла, а светлавыя прамяні разглядаць як нармалі да хвалевых паверхняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯША́ЎСКІЯ СТАТУ́ТЫ 1454,
прывілеі, дадзеныя польскім каралём Казімірам IV шляхце каля г. Няшава (адсюль назва) за падтрымку ў вайне з Тэўтонскім ордэнам і ў яго барацьбе з магнатамі. Адмянялі выключнае права магнатаў займаць вышэйшыя дзярж. пасады, рэгулявалі судаводства і мясц. кіраванне на карысць шляхты, адначасова значна абмяжоўвалі каралеўскую ўладу. Н.с. замацоўвалі паліт. перавагу шляхты як саслоўя. Выданне законаў, рашэнне пытанняў вайны і міру маглі ажыццяўляцца толькі са згоды шляхецкіх земскіх сеймікаў. Шляхта вызвалялася ад суда каралеўскіх чыноўнікаў (за выключэннем асобных выпадкаў). Н.с. часткова абмяжоўвалі правы гарадоў.