прибавля́ться

1. дадава́цца, прыбаўля́цца, прыбыва́ць, павялі́чвацца;

2. (в весе) разг. прыбаўля́цца, прыбыва́ць;

3. страд. прыбаўля́цца; дабаўля́цца; павялі́чвацца; дада́вацца; см. прибавля́ть​ 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

придава́ться страд.

1. дадава́цца, прыдава́цца;

2. надава́цца, прыдава́цца; см. придава́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добавля́ться

1. дабаўля́цца, прыбаўля́цца;

2. страд. дабаўля́цца, прыбаўля́цца; дадава́цца; см. добавля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прилага́ться страд.

1. дадава́цца; прыклада́цца, прыкла́двацца;

2. дастасо́ўвацца, дапасо́ўвацца; см. прилага́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЛАЦЕ́ЖНЫ СРО́ДАК,

плацежныя дакументы (плацежныя даручэнні, плацежныя запатрабаванні, разліковыя чэкі і інш.), акрэдытывы, грошы, каштоўныя паперы, пры дапамозе якіх ажыццяўляюцца плацяжы. Плацежнае даручэнне — разліковы дакумент, які змяшчае даручэнне плацельшчыка банку аб пералічэнні (пераводзе) сродкаў з яго рахунку на рахунак атрымальніка. Пры дапамозе даручэнняў ажыццяўляюцца разлікі за атрыманыя тавары і аказаныя паслугі (выкананыя работы), разлікі па нетаварных аперацыях і інш. Плацежнае запатрабаванне — разліковы дакумент, які выкарыстоўваецца таксама пры безнаяўных разліках, калі атрымальнік сродкаў прадстаўляе ў банк патрабаванне да плацельшчыка аб уплаце выплаце* пэўнай сумы праз банк за таварна-матэрыяльныя каштоўнасці (работы, паслугі). Да запатрабавання можа дадавацца рахунак-фактура для расшыфроўкі характару патрабавання і сумы плацяжу. Разліковы чэк — пісьмовае распараджэнне ўладальніка разліковага або бягучага рахунку (чэкадаўца) банку аб уплаце выплаце* ў парадку безнаяўнага разліку пэўнай сумы грошай чэкатрымальніку. Бываюць неакцэптаваныя банкам і акцэптаваныя (сума чэка спісваецца банкам з рахунка чэкадаўца і дэпаніруецца на асобым рахунку для забеспячэння аплаты чэка), лімітаваныя (з указаннем пэўнай сумы сродкаў) і нелімітаваныя (без ліміту сродкаў).

У.​Р.​Залатагораў.

т. 12, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

hinzúkommen* vi (s)

1) падыхо́дзіць

2) далуча́цца, дадава́цца;

es kommt noch hinzú да таго́ ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СУПЕРГЕТЭРАДЗІ́ННЫ РАДЫЁПРЫЁМНІК,

найбольш пашыраны тып радыёпрыёмніка з пераўтварэннем нясучай частаты прынятых сігналаў (без змены закону мадуляцыі) у больш нізкую фіксаваную (прамежкавую) частату, на якой адбываюцца асн. ўзмацненне і фільтрацыя сігналаў. У параўнанні з радыёпрыёмнікам прамога ўзмацнення вызначаецца большымі адчувальнасцю, селектыўнасцю і каэфіцыентам узмацнення.

Мае прэселектар, пераўтваральнік частаты, узмацняльнік прамежкавай частаты, дэтэктар, узмацняльнік нізкай частаты і сродкі ўзнаўлення інфармацыі (гучнагаварыцель, кінескоп і інш.). Прэселектар выконвае папярэднюю селекцыю (гл. Селектыўнасць радыёпрыёмніка) карысных сігналаў пры высокай выбіральнасці толькі адносна частаты люстранага канала (адрозніваецца ад частаты карыснага канала на падвоеную прамежкавую) і складаецца з уваходных ланцугоў і ўзмацняльніка радыёчастаты (у дыяпазоне ЗВЧ пры неабходнасці можа дадавацца ўзмацняльнік з малым узроўнем шумаў). Пераўтваральнік частаты мае гетэрадзін і змешвальнік, на выхадзе якога ўзнікае вял. колькасць камбінацыйных (сумарных і рознасных) частот карыснага сігналу і гетэрадзіна, з якой узмацняльнік прамежкавай частаты выдзяляе фіксаваную частату і забяспечвае вял. каэфіцыент узмацнення сігналаў гэтай частаты. Настройка С.р. на прыём пэўнага радыёсігналу дасягаецца адначасовай перастройкай частаты гетэрадзіна і выбіральных ланцугоў прэселектара. У некаторых прафесійных С.р. выкарыстоўваюць 2- ці 3-разовае пераўтварэнне частаты для паляпшэння тэхн. паказчыкаў. С.р. выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыёвяшчанні, тэлебачанні, радыёастраноміі, радыёлакацыі і інш.

А.​П.​Ткачэнка.

Блок-схема супергетэрадзіннага радыёпрыёмніка: А — антэна; ПЧ — пераўтваральнік частаты; 1 — уваходныя ланцугі; 2 — узмацняльнік з малым узроўнем шумаў; 3 — узмацняльнік радыёчастаты; 4 — змешвальнік; 5 — гетэрадзін; fr — частата гетэрадзіна; 6 — узмацняльнік прамежкавай частаты; 7 — дэтэктар; 8 — узмацняльнік нізкай частаты; 9 — сродкі ўзнаўлення інфармацыі.

т. 15, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

приобща́ться

1. прылуча́цца, далуча́цца (да чаго), уключа́цца (у што);

2. церк. прычашча́цца;

3. страд. прылуча́цца, далуча́цца (да чаго), уключа́цца (у што); дадава́цца; прычашча́цца; см. приобща́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сопровожда́ться

1. (происходить одновременно с чем-л.) адбыва́цца адначасо́ва (з чым); быць (з чым);

дождь сопровожда́лся грозо́й дождж быў з навальні́цай;

2. страд. суправаджа́цца; дадава́цца, далуча́цца; см. сопровожда́ть​ 1, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прикла́дываться

1. (приближать к чему-л. ухо, глаз и т. п.) прыклада́ць, прыкла́дваць (што);

2. (целовать) цалава́ць (каго, што);

3. (нацеливаться) нацэ́львацца;

4. (выпивать) прыкла́двацца;

5. страд. прыклада́цца, прыкла́двацца; дадава́цца; см. прикла́дывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)