Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напатка́цца tréffen*vt; begégnen vi (s) (D) (напаткацьвыпадкова); sich tréffen* (дагаварыцца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паразуме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Прыйсці да згоды, аднадушнасці; дагаварыцца. [Мікіта:] — А я выберу такую, як сам. Як-небудзь паразумеемся...Ракітны.Ці не час паразумецца: што такое літаратурная старонка?Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́віцца, змоўлюся, змовішся, змовіцца; зак.
Дагаварыцца, дамовіцца адносна якіх‑н. дзеянняў. Ліпачка не магла ўтаіць ад бацькі, што яны змовіліся ў школе кожны дзень па чарзе насіць на Арцюхову магілу кветкі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм.Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фестыва́ль, ‑ю, м.
Грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога‑н. віду мастацтва. Фестываль мастацкіх фільмаў. □ У нядзелю раніцай да Шаманскага зайшоў Наварка, каб дагаварыцца, як аформіць калгасны хор, які меўся выступаць на раённым фестывалі калгаснай самадзейнасці.Дуброўскі./уіран.ужыв.— Бабкі, бабкі!.. Цішэй там, фес[ты]валь устроілі.Пташнікаў.
[Фр. festival — урачыстасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акура́т, прысл.
Зусім дакладна; якраз. Пад нагамі ў Косціка апынулася пара дзіцячых чаравічкаў, звязаных шнуркамі. Косцік падхапіў іх — акурат будуць Людмілцы ці Наташцы.Арабей.[Эмілія] трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца.Маўр.Занёсшы ў кладовую вупраж і выходзячы з канюшні.., [Марцін] акурат убачыў Вольгу, што вярталася з поля.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца. Было б вельмі важна дамовіцца .. аб тым, каб дно мораў і акіянаў не выкарыстоўвалася з ваеннымі мэтамі, а заставалася сферай мірнай дзейнасці чалавека.«Звязда».У суботу, пасля работы, Міхал з Дзіміным дамовіліся з’ездзіць на паляванне — недалёка і ненадоўга.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hándelseinig, hándelseins:
~ sein [wérden] 1) пагадзі́цца на цане́; 2) дагавары́цца, дамо́віцца;
in éinem Punkt ~ sein [wérden] дамо́віцца па яко́му-не́будзь пу́нкту [пыта́нню]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)