Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дава́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Дабаўка, якую кладуць пры ўзважванні да тавару, калі ў ім не хапае вагі. Юнак падняў даважку і смяецца: — Такой бяды! Акраец з рук упаў...Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ласі́на, ‑ы, ж.
1. Вырабленая скура лася ці аленя. Папружка з ласіны.
2. Мяса лася. Тут .. на ражне ласіна вяліцца — Дабаўка да пайка сухога.Хведаровіч.
3.толькімн. (ласі́ны, ‑сі́н). Штаны з ласінай скуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕНЗО́Л,
араматычны вуглевадарод, C6H6, мал. м. 78,11. Бясколерная вадкасць, tкіп 80,1 °C, шчыльн. 0,879∙103кг/м³. Раствараецца ў вуглевадародах, эфірах, горш у метаноле; з вадой і спіртамі ўтварае азеатропныя сумесі. Атрымліваюць выдзяленнем з фракцый коксахім. вытв-сці, каталітычным рыформінгам нафтавых фракцый C6—C8. Сыравіна ў вытв-сці стыролу, фенолу, капралактаму, аніліну, нітрабензолу, арган. фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў, пестыцыдаў і інш.; растваральнік лакафарбавых матэрыялаў, каўчукаў; дабаўка да маторнага паліва. Таксічны: раздражняе скуру, выклікае сутаргі, пры шматразовых уздзеяннях малых канцэнтрацый — змены формулы крыві і крывятворных органаў, ГДК 5 мг/м³.
2. Дадатак, дабаўка да чаго‑н. Дапаўненне да інструкцыі. Унесці папраўкі і дапаўненні ў рэзалюцыю.
3. Даданы член сказа, выражаны назоўнікам ускоснага склону або іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка. Прамое дапаўненне. Ускоснас дапаўненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Famíli¦enzuschlagm -(e)s, -schläge даба́ўка (да зарпла́ты) сяме́йным [тым, хто ма́е дзяце́й]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЛУТАМІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
α-амінаглутаравая кіслата, HOOCCH2CH2CHNH2COOH; важнейшая заменная амінакіслата. Уваходзіць у састаў практычна ўсіх прыродных бялкоў і інш. біялагічна актыўных рэчываў (глутатыёну, фоліевай к-ты, фасфатыдаў). У свабодным стане ёсць ва ўсіх тканках жывых арганізмаў, займае ключавое становішча ў азоцістым абмене. Сукупнасць абарачальных ферментатыўных рэакцый пераносу амінагруп у жывых арганізмаў (пераамінаванне) адбываецца ў сістэме глутамінавай кіслаты — глутамін-α-кетаглутаравая к-та. Біясінтэз глутамінавай кіслаты — галоўны шлях асіміляцыі аміяку ў многіх арганізмаў. Глутамінавая кіслата ўдзельнічае ў біясінтэзе многіх заменных амінакіслот, пурынаў; у клетках ц. н. с. пераносіць іоны калію K+ і абясшкоджвае аміяк, выконвае функцыю медыятара. Выкарыстоўваецца як смакавая дабаўка да харч. прадуктаў і як лекавы сродак.