Пацёнґлавы ’прадаўгаваты’ (астр., гродз., Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. pociąglawy ’трохі выцягнуты, прадаўгаваты’. Гэтаксама шчуч. пацёнглы ’худы’ (Сцяшк. Сл.) з польск. pociągły ’падоўжаны, выцягнуты'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капа́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Прылада для капання зямлі, выкопвання караняплодаў і пад. Жанчыны ў доўгіх спадніцах капаюць бульбу і гэтаксама стаяць, абапёршыся на капачы, каб адышла спіна. Адамчык.
2. Той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп.
3. Пра марудлівага, лянівага чалавека. — Капач ты з-пад цёмнае хмары, хлеба замясіць не ўмееш, хаты ніколі, як людзі, не падмяцеш! Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Махотка ’маленькі гаршчочак’, ’макацёр’, ’збанок’, (Бяльк., Мат. Гом., Растарг., Мат. Маг., Ян.; маст., Сцяшк. Сл.; усх.-маг., КЭС), укр. ма́хітка; паўд.-рус. махотка ’маленькі гаршчок’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маханькі, махоткі < малы́ (гл.). Гэтаксама Трубачоў (Ремесл. терм., 260).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ржы́ска, ржы́ско, ’зжатае поле; пожня пасля жыта, іржышча’ (ДАБМ, Сцяшк.; свісл., воран., Шатал.; івац., Жыв. сл.). Паланізм (наяўнасць зах.-слав. суф. *‑sko, якому ва ўсх.- і паўд.-слав. мовах адпавядае *‑išče) і пачатковае рз‑ (трак. рзы́ска, Сл. ПЗБ) замест рж‑. Гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілесава́ць (пілісуваць) ’біць’, ’ачышчаць лыка, рабіць яго белым’ (паўн.-усх., КЭС), славен. pelisniti ’ударыць’, ’даць аплявуху’, peliskniti, peliščiti, ре lis kat і ’біць па мордзе’. Міклашыч (236) супастаўляе славен. pelisnoti з бел. пялёскацца ’ўдараць, грукаць, біць’ і з літ. plaskuoti. ’ляскаць’, plekšnoti ’тс’, ’пляскаць’, plekštelėti ’пляснуць, ляснуць’. Гэтаксама Бязлай (3, 23). Гл. пялясы, пялёсы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пехата́ 1, ’фасоля, якая не ўецца’ (навагр., З нар. сл.), укр. піхота ’тс’. З польск. piechota, якое з fasola piesza ’фасоля карлікавая, Phaseoliis narius’. Параўн. таксама польск. дыял. groch piec Ноту альбо piechociarz. Гэтаксама рус. кур. пешая фасоль ’фасоля, якая расцілаецца, — гэтае значэнне “нібыта збл іжае слова пеший з почвою” (Даль, З (1996), 551).
Пехата́ 2 ’пяхота’ (Стан.) — да пяхота (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
też
таксама; гэтаксама;
ja też — я таксама;
dlatego też — і таму; вось таму;
też pomysł! — іран.. ну і ідэя!; што за глупства!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пасцяка́ць ’зрабіцца кволым’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; браг., петрык., Шатал.), бяроз. постэка́ты, драг. постікати ’тс’ (Шатал., Выг.; Клімчук, вусн. паведамл.). Укр. валын. сте́клий — пра дрэва ці іншую сцеблаватую расліну, якая расце ў густым зарасніку: тонкую і высокую, бойк. стеклий ’шалёны’. Да па‑с‑цячы́ < цячы́ (гл.). Гэтаксама польск. wściekły, н.-луж. šćakły, в.-луж. sćekły, чэш. vzteklý ’шалёны’ — апошняе, паводле Шмілаўэра (гл. Махэк₂, 706), звязваецца з дзеясловам ст.-чэш. vztéci sě — пра цячэнне, плынь вады, а ў выпадку семантыкі, звязанай з шаленствам, — пра раптоўны прыплыў, як меркавалася, крыві ў галаву.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рсцень, пе́рсьцінь, персцёнок ’пярсцёнак з каштоўным каменем’, ’жалезнае колца ў касе’ (Нас., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Выг.). Укр. пе́рстінь, рус. пе́рстень, польск. pierścień, н.-, в.-луж. pjeršćeń, чэш. prsten, славац. prsteň, славен. pŕstan, серб.-харв. пр̏стен, макед. прстеп, балг. пръ́стен, ст.-слав. прьстень. Прасл. *pьrsteńь, утворанае ад *pьrstъ ’палец’ (Махэк₂, 486–487). Сной (гл. Бязлай, 3, 130) услед за Шпехтам (KZ, 59, 245) выводзіць прасл. *pьrsty/ę, Р. скл. pь̋rstene з прыметніка *pьrstenъ, дапускаючы існаванне лексемы *pь̋rstъ ’пярсцёнак’, г. зн. “які належыць пальцу”, і параўноўвае такое ўтварэнне з балтыйскім: прус. pirsten ’палец’ — балта-слав. pirstá‑ ’тс’. Кюнэ (Poln., 86) мяркуе, што бел. лексема запазычана з польск. pierścień ’пярсцёнак’ (гэтаксама і Банькоўскі, 2, 559), што ў святле згаданых вышэй фактаў малаверагодна, параўн., аднак, пярсцёнак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́та 1 ’слата’, ’дождж са снегам’, ’непагадзь’, ’пляга’ (Сцяц.; Янк. БП; шчуч., дзятл., кобр., драг., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; Скарбы), ’ні то дождж, ні то снег’ (слонім., Нар. лекс.); ’слота’ (лях., зэльв., слонім., ЛА, 2). Ст.-бел. плюта ’непагадзь’ (1619 г.) са ст.-польск. pluta ’тс’, гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 21) узводзіць сучасныя словы да польск. pluta, якое Брукнер (419) выводзіць (у якасці скарочанага) з pluskota, а Банькоўскі (2, 613) і Ластоўскі (Крывіч, 4, 1923) — з прасл. *pľuta < pluskać < *plʼuskati > бел. плюскаць/ (гл.) < і.-е. *pleu‑t‑a < *płeu‑ ’імжэць (пра дождж)’.
Плю́та 2 ’шкодны, патайны, нядобразычлівы чалавек’ (Скарбы), плюпю ’дрэнны чалавек’ (маст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. pinotas ’бадзяга’.
Плю́та 3, плютьла ’нястрыманы на язык — нясе лухту, гаворыць не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plūota ’пляткар, паклёпнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)