гушча́р, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Густы ўчастак лесу.

Непралазны г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куро́дым, -у, м.

Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

густо́й в разн. знач. густы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пу́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Вялікі і густы, цяжкапраходны лес.

Белавежская п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыму́чы, -ая, -ае.

Густы, глухі, цяжкапраходны (пра лес).

Д. бор цягнуў адвечную песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джу́нглі, -яў.

Густы цяжкапраходны лясны зараснік у балоцістых мясцовасцях трапічных і субтрапічных краін.

Непраходныя д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́дый, -ю, м. (спец.).

Густы клейкі раствор нітрацэлюлозы ў сумесі спірту і эфіру (выкарыстоўваецца ў медыцыне, фатаграфіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хмызня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кусты, зараснік.

Каля рэчкі быў густы х.

|| прым. хмызняко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрагля́дны, -ая, -ае.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець.

Непраглядная ноч.

|| наз. непрагля́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лазня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кусты лазы, лазовы зараснік.

Буяў густы л.

|| прым. лазняко́вы, -ая, -ае.