(6.11.1818, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 13.2.1883),
рускі пісьменнік. Скончыў Казанскі ун-т (1837). Настаўнічаў, служыў чыноўнікам, у 1850—66 у Мін-ве ўнутр. спраў. Маст. творы друкаваў пад псеўданімам Андрэй Пячэрскі. Першая публікацыя — «Дарожныя нататкі на шляху з Тамбоўскай губерні ў Сібір» (1839—42). У апавяданнях і аповесцях «Старыя гады» (1857), «Грыша» (1861) і інш. тэма рэліг. шуканняў народа, негатыўныя з’явы дарэформеннага жыцця, цікавасць да супярэчнасцей нар. характараў, блізкасць да натуральнай школы. Дылогія «У лясах» (1871—75) і «На гарах» (1875—81) пра стараверскае Заволжа сярэдзіны 19 ст. Проза М. адметная багаццем фалькл. матэрыялу, гістарызмам, этнагр. асновай, майстэрствам у апісанні побыту. Аўтар гіст. работ і гіст.-этнагр. нарысаў «Гістарычныя нарысы папоўшчыны» (1864—67), «Князёўна Тараканава і прынцэса Уладзімірская», «Тайныя секты» (абедзве 1868), кн. «Пісьмы пра раскол» (1862), брашуры «Пра Рускую Праўду і польскую няпраўду» (1863), рэцэнзій і інш. На рус. мову пераклаў верш А.Міцкевіча «Вялікі мастак» (1840).
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1976.
Літ.:
Соколова В.Ф. П.И.Мельников-Печерский: Очерк жизни и творчества. Горький, 1981;
Старикова М.Н. М.Е.Салтыков-Щедрин и Мельников. Алма-Ата, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падаража́ць, ‑ае; зак. і незак.
1.зак. Стаць, зрабіцца даражэйшым, павысіцца ў цане. — Зямлі так і не купілі? — Не. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. — Ну, цяпер .. [бацькам] не трэба думаць пра зямлю, няхай працуюць толькі, — сказаў Грыша.Пальчэўскі.
2.незак. Павышаць кошт чаго‑н. Далёкія перавозкі падаражаюць сабекошт тавараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Дражніцца некаторы час. [Брыгадзір:] — Бывала, нас, малых, так і цягнула залезці ў папоўскі сад, падражніцца з папоўскімі сабакамі.Якімовіч.
2. Даць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. Грыша зразумеў, што ў калекцыі Валіка такой этыкеткі няма, і вырашыў падражніцца. — Што дасі? Фабрыка «Маяк».Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛО́СІН (Яўген Максімавіч) (6.1.1912, в. Урыўкі Ялецкага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 25.5.1981),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1956). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1939). З 1939 у Гомельскім, з 1945 у Магілёўскім, з 1948 у Брэсцкім абл.драм. тэатрах. У 1949—76 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Акцёр яркага камед. таленту. У творчасці арганічна спалучаў знешнія сродкі выразнасці з псіхал. верагоднасцю і духоўнасцю вобразаў. Лепшыя ролі сыграў у Рус.драм. т-ры: Кукушкін і Сямён Кныш («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), дзед Шчукар («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Грыша Радазубаў, Печанегаў, Пярчыхін («Варвары», «Ворагі», «Мяшчане» М.Горкага), Кучумаў і Рабінзон («Шалёныя грошы» і «Беспасажніца» А.Астроўскага), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Вартаўнік («Макбет» У.Шэкспіра) і інш. Сярод інш. роляў: у Гомельскім т-ры — Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Ляпкін-Цяпкін («Рэвізор» М.Гогаля), Дармедонт («Позняе каханне» Астроўскага); у Магілёўскім т-ры — Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Бальзамінаў («Жаніцьба Бальзамінава» Астроўскага), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера). Здымаўся ў кіно: «Несцерка», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Каханнем трэба даражыць», «Не плач, Алёнка» і інш.
Літ.:
Кулакоў К. Акцёр сучаснай тэмы (Я.М.Палосін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падско́к, ‑у, м.
1. Скачок. Сабака плыў, а там, дзе было плытка, скакаў, робячы часам асабліва высокі падскок над сітнягамі, каб убачыць, дзе гаспадар.Караткевіч.
2.Разм. Прытанцоўванне. Пайшла «Лявоніха» з падскокам, Развёўшы рукі ў бакі.Чарняўскі.
3.узнач.прысл.падско́кам. Падскакваючы. Грыша схапіў кашулю і падскокам, вылецеў з пакоя.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калы́м, ‑у, м.
1. Выкуп, які ўносіцца жаніхом бацькам нявесты (у некаторых народаў Усходу, што захоўваюць перажыткі радавога быту). Пастух дзяўчыну пакахаў, А даць не мог калым багаты.Пысін.
2.Разм. Лёгкі пабочны заробак. — Цэлы вечар толькі і гаворкі — дзе тут больш зарабляюць, куды б гэта ўлезці, каб калым быў.., — пагардліва крывіў губы Грыша.Місько.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памле́ць, ‑млее; ‑млеем, ‑млееце, ‑млеюць; зак.
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Аслабець, здранцвець, анямець (пра часткі цела). Дошкі.. [Люба] трымала рукамі, рукі памлелі, яна падпёрла дошкі галавой і плячыма.Чорны.Віця і Грыша ледзьве выбраліся з каляскі — памлелі ногі.Місько.
2. Страціць прытомнасць ад якога‑н. моцнага перажывання, пачуцця і пад. — пра ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгамані́цца, ‑манюся, ‑монішся, ‑моніцца; зак.
Разм.
1. Тое, што і разгаварыцца. Слова за словам і мы разгаманіліся, як даўнія знаёмыя.Нядзведскі.Зелянюк пачуў гамонку, выйшаў пацікавіцца, паслухаць, разгаманіўся сам і нарэшце перацягнуў усіх да сябе.Зарэцкі.
2. Гаворачы, падняць шум. — А цяпер крычы, Грыша, мацней, каб маці пачула, — загадаў яму Дзіма. — Чуеш, як твае сваякі разгаманіліся.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заказны́, ‑ая, ‑бе.
1. Які робіцца, выконваецца, дастаўляецца па заказу 1; заказаны 1. Заказны аўтобус. □ Гэты раз паны асабліва не скупіліся, і амаль што ўсе танцы былі заказныя.Дамашэвіч.
2. Адпраўлены з павышанай адказнасцю за дастаўку і з дадатковай аплатай (пра пісьмы, бандэролі). — Добра, што напомнілі, — Грыша дастаў з кішэні кіцеля пісьмо і падаў бацьку: — Здасцё яго заказным на пошту.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Засцерагчы ад чаго‑н. (непрыемнага, непажаданага). — Грыша! Правядзём разведку. Скарыстаем абедзенны час. Калі жанчыны пойдуць з поля дадому, пашлём туды нашых дзяўчат, як быццам мяняць вопратку на харчы. Цяпер такіх тысячы, ходзяць па сёлах... Толькі трэба іх падстрахаваць. Каго пашлём?Няхай.Нічога не зробіш: абрываем дрот рукамі. Толькі б паспець у час падстрахаваць групу Сіманава.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)