гра́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Грукнуць, грымнуць, бразнуць. Гракнуў пярун. Гракнуць вядром аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бэ́хнуць

‘ударыць, кінуць каго-небудзь, што-небудзь; грымнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. бэ́хну бэ́хнем
2-я ас. бэ́хнеш бэ́хнеце
3-я ас. бэ́хне бэ́хнуць
Прошлы час
м. бэ́хнуў бэ́хнулі
ж. бэ́хнула
н. бэ́хнула
Загадны лад
2-я ас. бэ́хні бэ́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час бэ́хнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

загреме́ть сов. загрыме́ць; (зазвякать) забра́згаць; (загрохотать) загрукаце́ць; (упасть) гры́мнуць, гры́мнуцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rymnąć

зак. разм. грымнуць, грукнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zagrzmieć

зак. загрымець; грымнуць; прагучаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рэ́хнуць ’стукнуць’ (Мат. Гом.). Рус. раха́ть, рахну́ть ’кідаць што-небудзь цяжкае’, славац. rachnúťгрымнуць; бухнуць’, чэш. řachnouti ’тс’. Магчыма, гукапераймальнае (Фасмер, 3, 449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́нуць ’грукнуць, пачуцца’ (БРС). Здаецца, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gruchnąć ’з шумам раптоўна ўпасці, грукнуць’ і runąć ’паваліцца, грымнуць’. Магчыма, кантамінацыя гэтых дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загрыме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

1. Пачаць грымець. // Грымнуць, прагрымець. На станцыі загрымеў стрэл. Шамякін. — Дзе арыштант? — загрымеў легіянер, пераступіўшы парог Мартынавай хаты. Колас.

2. Разм. З грукатам упасці, зваліцца. Удар прыйшоўся крыху занізка, і ўсё ж Віктар загрымеў уніз па прыступках. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл.

1. Грымнуць, пачуцца. Тым часам дзесьці за лесам грунуў залп, і пасля пачалася страляніна. Чорны.

2. Упасці з грукатам. Інстынктыўна адчуваючы небяспеку, Аліна з усіх сіл дзвюма рукамі штурхнула чалавека ў грудзі. Пацукевіч не ўтрымаўся і грунуў на падлогу. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тара́х ’бух, тарарах’ (беласт., Сл. ПЗБ), сюды ж дзеясловы тара́хкаць ’ляскатаць, стукацець’ (Касп.), тара́хати ’біць, стукаць’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), тара́хкаць ’тарахцець, бразгацець, брынчаць; трашчаць, гаварыць упустую’, тарахне́ць ’тарахцець, бразгатаць’ (ТС), тарахну́ць ’моцна ўдарыць’ (Растарг.), тарахце́ць ’утвараць рэзкія раскацістыя гукі’, ’хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць’ (ТСБМ, ТС), ’бразгатаць, ракатаць, бурчаць’ (Яўс., Варл.), ’ехаць з грукатам, грымець, лескатаць’ (Некр. і Байк.; ашм., Стан.; Федар. 1, Бяльк.): Ілля па небу тарахціць (Сержп. Прык.), ’стукацець’: жаўна тарахціць дзюбам (Сержп. Прымхі). Параўн. укр. тара́х, тара́хкати, торо́х, торохті́ти ’грукаць, грукаюць’, рус. тарахте́ть ’грымець (пра экіпаж)’, дыял. торохну́тьгрымнуць’, польск. дыял. tarach ’выварацень’, tarachnąćгрымнуць’, што параўноўваюцца з трахнуць (Брукнер, 565). Гукаперайманне (Фасмер, 4, 23), гл. тарарах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)