гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. грымець.

2. Нечакана, раптоўна пачацца.

Грымнула вайна.

3. чым і без дап. 3 сілай ударыць, стукнуць.

Г. кулаком па стале.

Г. палена на падлогу.

4. 3 шумам, грукатам паваліцца, упасці.

Г. з лесвіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гры́мнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. гры́мну гры́мнем
2-я ас. гры́мнеш гры́мнеце
3-я ас. гры́мне гры́мнуць
Прошлы час
м. гры́мнуў гры́мнулі
ж. гры́мнула
н. гры́мнула
Загадны лад
2-я ас. гры́мні гры́мніце
Дзеепрыслоўе
прош. час гры́мнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гры́мнуць сов.

1. прогреме́ть, загреме́ть, загрохота́ть; гря́нуть; гро́хнуть;

~нулі стрэ́лы — загреме́ли вы́стрелы;

~нуў гром — загреме́л (прогреме́л, загрохота́л) гром;

~нула пу́шка — гро́хнула пу́шка;

~нула «ўра» — гря́нуло «ура́»;

2. разг. (упасть) гро́хнуться, бря́кнуться;

3. (бросить с силой) гро́хнуть, бря́кнуть;

4. перен. гря́нуть; разрази́ться;

~нула вайна́ — гря́нула война́;

паку́ль гром не ~мне, мужы́к не перахры́сціццапосл. пока́ гром не гря́нет, мужи́к не перекре́стится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гры́мнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да грымець.

2. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца. Нечакана грымнула вайна, і сын нават не развітаўся са сваёй добрай, чулай старэнькай маці. Новікаў.

3. чым і без дап. Моцна, з сілай ударыць, стукнуць. Ладынін з размаху грымнуў кулаком па стале. Шамякін. Максім так грымнуў.. [афіцэрыку] у карак, што той носам заараў мокры пясок. Грахоўскі.

4. Разм. З грукатам упасці, паваліцца. І абняла Петрычыха ногі, ды так абняла, што .. [Журавінка] не адзержаўся на іх, на зямлю грымнуў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; незак.

1. Утвараць моцныя гукі, грукат.

Грымяць калёсы па бруку.

За лесам грымела (безас.). Г. каструлямі.

2. перан. Мець вялікую папулярнасць, славу.

Г. на ўсю краіну.

|| зак. прагрыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́.

|| аднакр. гры́мнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. бразгаць.

2. каго-што. З сілай кінуць, паваліць, выклікаўшы шум; грымнуць.

Б. аб зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гро́хнуть сов., однокр. гру́кнуць, гры́мнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гря́нуть сов., прям., перен. гры́мнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́мнуць

грымнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ру́мну ру́мнем
2-я ас. ру́мнеш ру́мнеце
3-я ас. ру́мне ру́мнуць
Прошлы час
м. ру́мнуў ру́мнулі
ж. ру́мнула
н. ру́мнула
Загадны лад
2-я ас. ру́мні ру́мніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ру́мнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гра́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Грукнуць, грымнуць, бразнуць. Гракнуў пярун. Гракнуць вядром аб падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)