ПЛАДО́ВАЯ ГНІЛЬ, манілёз,

хвароба пладовых дрэў, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду манілія. Найб. пашырана на вішні, чарэшні, сліве, грушы і яблыні. Пашкоджвае плады, кветкі, лісце, парасткі і інш. Пашырана ўсюды, моцна праяўляецца ў вільготныя і цёплыя гады.

Інфекцыя разносіцца ветрам, дажджом, насякомымі (пладажэрка, казарка), пранікае ў органы раслін праз мех. пашкоджанні. На пладах паяўляюцца невял. бурыя плямы, якія хутка разрастаюцца, тканкі плода размякчаюцца. На паверхні заражаных пладоў утвараюцца белавата-шэрыя, жаўтаватыя канцэнтрычныя падушачкі. Некат. пашкоджаныя плады не ападаюць, муміфікуюцца, робяцца чорнымі, зімуюць, праз іх адбываецца першаснае заражэнне дрэў наступным летам. Страты ўраджаю пладоў ад П.г. дасягаюць 50—70%. Меры барацьбы: знішчэнне ападу, перакопванне глебы вакол ствалоў, апырскванне бардоскай вадкасцю.

Пладовая гніль: 1 — вішні; 2 — грушы.

т. 12, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мокрая гніль бульбы 2/81

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кагатная гніль буракоў 2/471; 5/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шэрая пладовая гніль 3/134; 8/457

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гніллё, -я́, н., зб. (разм.).

Гнілыя прадметы, гніль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнілата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (разм.).

Тое, што і гніль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнілі́зна ж., см. гніль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склераты́нія, ‑і, ж.

Сумчаты грыб, які выклікае захворванне раслін (белая гніль, шэрая гніль).

[Лац. Sclerotinia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тхлань, -і, ж. (разм.).

1. Балоцістае месца.

Конь разам з коннікам праваліўся ў т.

2. Гніль, цвіль, сырасць.

Патыхала тхланню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнілі́зна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і гніль. Пах гнілізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)