1. Пацяруха. Ногі правальваліся [глыбока], да калень, і выцягвалі наверх сухую жоўтую .. трухліну, што гнілое пілавінне.Пташнікаў.
2. Струхлелая будыніна. Гэтая трухліна [хата] гатова была ўпасці на .. [людзей].Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трупе́ць ‘выдаваць глухі гук (пра гнілое дрэва)’: шула ў сярэдзіне трупіць (Шат.). Звязана з трупаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грак, ‑а, м.
Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем. Прыгадаўся [Лабановічу] і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі грахоў, і несціханы іх крык.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камлю́к, ‑а, м.
Разм. Ніжняя частка ствала дрэва; камель. На тым месцы, дзе во толькі шумела дрэўца, тырчаў тонкі камлюк.Лупсякоў.Адны тонкія камлюкі асінніку, бярэзніку, ды гнілое, збуцвелае ламачча.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Туня́шка ‘гнілое дрэва’ (клім., Мат. Маг.). Звязана з туніняць ‘гнісці’ (гл.), памянш. да *туня ‘гніль’ (< прасл.*tunʼa), па ўзоры гнілу́шка ‘абломак гнілога дрэва’. Пададзенае ў слоўніку Бялькевіча тупя́шка ‘гнілое палена’ (Бяльк.) можа быць вынікам недакладнай расшыфроўкі рукапіснай фіксацыі або другаснага збліжэння з тупы (гл.), у семантыцы якога, аднак, няма значэння ‘гнілы’. Да ту́нны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дрыгвяны́, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і дрыгвяністы. Але зноў бяда: дно было такое дрыгвяное, што ісці па ім не было ніякай магчымасці.Маўр.Адступаць можна было цяпер толькі праз гнілое, дрыгвяное балота.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атулі́цца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак.
Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота.Колас.У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., што, чаго і без дап.
Узяць, набраць менш, чым меркавалася, павінна было быць. Недабраць ўраджаю. Недабраць балаў на экзаменах. □ Лета было гнілое, такое нявартае, што і старыя не помняць. Кармоў недабралі.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сямейства птушак атр. курападобных. 7 родаў, 12 відаў. Пашыраны ва Усх. Інданезіі, на Філіпінах, у Нов. Гвінеі, Аўстраліі, астравах Ціхага ак. Жывуць пераважна ў трапічных лясах, таксама на каралавых астравах з беднай расліннасцю і ў сухіх зарасніках паўпустыняў. Вядуць наземны спосаб жыцця. Найб. вядомыя кустовая індычка (Alectura lathami), плямістая курыца (Leipon ocellata), малеа (Macrocephalon maleo), джунглевая курыца (Megapodius freycinet).
Даўж. 25—65 см. Ногі добра развітыя (адсюль назва). Яйцы (вельмі буйныя) не наседжваюць, а закопваюць у нагрэты сонцам пясок, гнілое лісце (адсюль другая назва). Самец наглядае за т-рай «інкубатара», згортвае і разгортвае пясок і лісце. Птушаняты выбіраюцца самастойна, апераныя, хаваюцца і хутка пачынаюць лётаць. Аб’екты палявання дзеля мяса; яйцы збіраюць. 1 від і 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.