Смы́жыць ‘цягнуць; цягацца па свеце, мыкацца’ (Ласт.), ‘гатавацьежу’ (Жд. 3), ‘курыць’ (Яўс.). Калі прыняць за зыходнае значэнне ‘курыць’, то, хутчэй за ўсё, суадносіцца з прасл.*smyzъ (гл. наступнае слова), што працягвае і.-е.*smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ ‘туман, дым’ (гл. ЭССЯ, 8, 46). Нельга выключыць таксама ўплыў гукапераймальных слоў тыпу цмыг, цмыгаць (гл.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
steam2[sti:m]v.
1. выпуска́ць па́ру, дымі́цца
2. ру́хацца (пры дапамозе пары)
3.гатава́цье́жу над па́раю
steam up[ˌsti:mˈʌp]phr. v. пакры́цца па́раю, запаце́ць
♦
get steamed up (about/over smth.)BrE, infml расхвалява́цца (аб чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Варыцца (пра ежу). На кастры ў чыгунку гатавалася юшка.Гамолка.// Кіпець, кіпяціцца (пра ваду, чай).
2.дачаго або зінф.Разм. Рыхтавацца да чаго‑н., наважвацца зрабіць што‑н. Гатавацца да ад’езду.// Вывучаць што‑н., рыхтавацца да якой‑н. дзейнасці. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой .. [Лабановіч] так доўга гатаваўся, — усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра.Колас.
3.Зал.дагатаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Страпкі ‘завязкі ў фартуху’ (малар., Помнікі гіст. і культ., 1971, 3, 42), стрэпкі́ ‘махры’, ‘ніткі, пакінутыя на канцы палатна пры датыканні’ (ТС). Параўн. укр.стрі́пки ‘махры’, стра́пки ‘лахманы, рыззё’, польск.strzępek ‘махор; нітка, што тырчыць з тканіны’, дыял.strzępki ‘фрэнзлі; канцы паяска ў фартушку для завязвання ззаду’, чэш.střap ‘акравак’, славац.strapec ‘кутас’, strapák ‘кудлач, растропа’, што несумненна звязаны з *trepati (гл. трапаць, стрэпкі). Цяжкасці, што ўзнікаюць пры рэканструкцыі зыходнай формы, вырашаюцца ўзвядзеннем да варыянтнага кораня *strap‑/*strʼap‑ ‘растрэпваць, расцёпкваць’ з рэфлексамі і.-е.s‑mobile (Варбат, Этимология–1985, 24–27), параўн. трапкач ‘рушнік з махрамі’ (гл.). Інакш ЕСУМ, 5, 433 (звязваецца з прасл.*tręp‑/*stręp‑ ‘кутас, махор; ануча, рызман’). Сувязь з рус.стряпать ‘гатаваць, варыць ежу’ (Брукнер, 522–523) падаецца менш верагоднай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́паць ‘паводзячы вушамі, прыслухоўвацца’ (іўеў., ЛА, 1), стрэ́пацца ‘рабіць асцярожныя, слабыя шорахі’ (маладз., Янк. Мат.), стрэ́паны ‘апантаны : леціць, як стрэпаны (ТС), стро́паны (стрёпаный) ‘чысценькі, як бы адлупцаваны; што ачуняў ад лупцоўкі’: побѣгъ, якъ стрёпапый (Нас.), стрэ́паны ‘зношаны, падраны’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, ад трапаць (гл.), параўн. Варбат, Этимология–1985, 24–27 (з аглядам версій паходжання групы слоў з коранем *(s)trep‑, без беларускага матэрыялу), што можна звязаць з укр.страпа́тий, стріпа́тий ‘растрапаны, з настыбурчанымі валасамі’, стрепи́й ‘абтрапаны, кашлаты’, ст.-польск.strzępać ‘баяцца’, sstrzęply ‘напалоханыя’, чэш.střapiti ‘узлахмачваць’, ст.-чэш.střěpěti ‘клапаціцца, уважліва прыглядацца’, якія параўноўваюцца з літ.strim̃pti ‘варухацца; мець сілы’, лат.struopît ‘скакаць, насіцца туды-сюды (пра коней, авечак)’, с.-н.-ням.strampen ‘тупаць нагамі’, stramp ‘туга нацягнуты, нерухома выцягнуты’, гл. Слаўскі, SOr, 18, 255; Новое в рус. этим., 226–228. Адносіны да рус.стряпать ‘даваць корм жывёле; гатавацьежу’ і інш., паводле Фасмера (3, 786), няясныя, тлумачацца назалізацыяй зыходнага *strep‑ (Варбат, там жа, 25). Параўн. стропіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
fix
[fɪks]1.
fixed or fixt, – v.t.
1) замацо́ўваць (і ў па́мяці), мо́цна ўмацо́ўваць, убіва́ць (у зямлю́ кол)
1.Гатавацьежу сухім награваннем, на адкрытым агні, у духу або на патэльні (хлеб, яечню, сала і пад.). Пячы пірагі. □ Пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае шыпучае полымя, пяклі ў прыску.. бульбу.Брыль.Ля печы клапоціцца маці І сала пячэ, і бліны.Астрэйка.
2. і без дап. Моцна прыпякаць, абдаваць гарачынёю; паліць. Сонца пякло так неміласэрна, што нават гаманлівы заўсёды пляж прыціх.Лынькоў.// Выклікаць адчуванне апёку, вострага болю. Крапіва пячэ. Сівер пячэ твар. □ Мароз пёк агнём, а ніколі так не былі ў партызан расхрыстаны грудзі.Карпюк.Мірыяды зялёных мух кішэлі ў нагрэтым паветры, пяклі цела камары.Хомчанка.// Прычыняць востры нясцерпны боль, гарэць агнём. Тузала ногі, нылі плечы, на далонях пяклі мазалі.Дамашэвіч.//безас. Пра адчуванне гарачыні, пякоткі. У горле пячэ. □ [Тэлефаніст] зразу стаў адчуваць, як у грудзях стала смактаць і пячы, як агнём.Чорны.
3.перан.; і без дап. Не даваць спакою, трывожыць, мучыць. Адно пякло душу — не мог атрымаць ліста з Беларусі.Няхай.Руіны білі ва ўпор, пяклі фашыстаў агнём лістовак, ірвалі мінамі.Новікаў.
•••
Як бліны пячы — вельмі хутка і ў вялікай колькасці (рабіць, выпускаць што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыводзяць што‑н. у стан гатоўнасці, рабіць што‑н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. □ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну.Шамякін.З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс.Шахавец.// Вучыць для якой‑н. мэты, даваць каму‑н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. □ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля.Казлоў.[Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі.Скрыган.
2. Працаваць над выкананнем чаго‑н., распрацоўваць што‑н. Рыхтаваць даклад. □ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі.Колас.У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу.Хадкевіч.
3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру.Гаўрылкін.Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе.Дубоўка.
4. Рабіць запас чаго‑н.; набываць што‑н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду.Пестрак.Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.Прыказка.
5. Збірацца, намервацца зрабіць што‑н., задумваць што‑н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар.Колас.[Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго.Шамякін.
рыхтава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец. Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.
[Ад ням. richten.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)