harmoníeren vi (mit D) гармані́раваць, адпавяда́ць (адзін другому); ла́дзіць (з кім-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

match​3 [mætʃ] v. таксама match up 1. падыхо́дзіць, гармані́раваць; адпавяда́ць

2. зраўня́цца, параўня́цца;

This climate can’t be matched anywhere in the world. Нідзе ў свеце няма такога клімату.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ліцава́ць 1 ’перашываць, робячы спод верхам’ (Нас., Шат.), ліцуваньне ’ніцаванне’ (Юрч. Вытв.), ліцёваны ’ніцаваны’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лицювати, рус. лицевать, польск. licować, чэш. licovati, славац. licovat ’тс’. Паўн.-слав. licevati < lice ’твар’ > лицо (Слаўскі, 4, 239–240).

*Ліцава́ць 2, ліцёва́ті ’адпавядаць пэўным нормам, правілам’ (беласт., Сл. ПЗБ) запазычана з польск. licować ’адпавядаць, гарманіраваць з чым’. Да паўн.-слав. licevati. Параўн. балг. невестино лице ’знак цнатлівасці на шлюбнай кашулі маладой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zusámmenklingen* vi

1) (s) быць сугу́чным, гармані́раваць

2):

(h):

mit den Gläsern ~ чо́кацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спалуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спалучыцца.

2. Гарманіраваць, адпавядаць адно другому. Як прыгожа спалучаюцца колеры. «Работніца і сялянка». Гляджу, як ільны на прасторах сінеюць, Як неба блакіт спалучаецца з полем. Хведаровіч.

3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне. З колькаснымі лічэбнікамі два, тры, чатыры і г. д. зборныя назоўнікі не спалучаюцца. Граматыка.

4. Мець сувязь, служыць працягам адно другога; злучацца. Крама Раманюка спалучалася з пакоямі цесцевага дома. Карпюк.

5. Зал. да спалучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

harmonize, BrE -ise [ˈhɑ:mənaɪz] v.

1. (with) гармані́раваць; адпавяда́ць, спалуча́цца;

Pink doesn’t harmonize with red. Ружовы не гарманіруе з чырвоным.

2. узгадня́ць, пагаджа́ць; суразме́рваць;

harmonize one’s wishes with one’s abilities суразме́рваць жада́нні з магчы́масцямі

3. (with) гарманізава́ць; зла́джана спява́ць і ігра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zusámmenstimmen vi

1) муз. быць настро́еным ва ўнісо́н

2) (mit D) спалуча́цца, гармані́раваць, супада́ць (з чым-н.); адпавяда́ць (чаму-н.);

die Ángaben stímmen zusámmen да́ныя супада́юць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адпавядаць, супадаць, падыходзіць, вязацца, стасавацца, пасаваць, ісці □ ісці да твару, быць да твару (разм.); гарманіраваць (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

réimen

1. vt рыфмава́ць

2. vi склада́ць ве́ршы, падбіра́ць ры́фмы

3. ~, sich

1) рыфмава́цца

2) гармані́раваць;

wie reimt sich das (zusámmen)? як гэ́та звяза́ць?, што гэ́та да чаго́?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адпавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаму.

1. Быць у суладнасці, стасавацца з чым‑н.; гарманіраваць. Пейзаж тут новы, і ён на дзіва адпавядае душэўнаму стану галоўнага героя. Кучар. У годзе ёсць адзіная пара, што сталаму адпавядае ўзросту. Русецкі.

2. Быць вартым чаго‑н., падыходзячым для якіх‑н. мэт; задавальняць. [У.І. Ленін] звяртаў асаблівую ўвагу на тое, наколькі светапогляд пісьменніка, яго бачанне рэчаіснасці адпавядаюць думкам і пачуццям народных мас. Івашын.

3. Супадаць, быць роўным, аднолькавым з чым‑н. Цана павінна адпавядаць вартасці тавару. Копія адпавядае арыгіналу. □ Тое.. [ўяўленне] аб рабфаку, што склалася ў Сцёпкі дома, зусім не адпавядала таму рабфаку, які Сцёпка бачыў цяпер перад сабою. Колас.

4. Быць у пэўных суадносінах, сувязі з чым‑н. Большасці цвёрдых адпавядаюць мяккія зычныя, у выніку чаго ўтвараюцца суадносіны зычных у беларускай мове па цвёрдасці і мяккасці. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)