Гы́ркаць ’гыркаць’. Параўн. бел.га́ркаць, укр.ги́ркати, рус.гы́ркнуть, га́ркать і г. д. Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 209 (пад праформай *gъrkati). Лексема гукапераймальнага характару. Параўн. Фасмер, 1, 479.
Гарка́вы2 ’гаркаваты, горкі’ (Нас., Бяльк., Касп.). Здаецца, прасл. слова *gorьkavъjь; серб.-харв.го̏ркав, чэш.hořkavý, польск.gorzkawy. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 55. Далей сюды рус. назва рыбы горька́вка (там жа), бел. назва расліны гарка́ўка (параўн. у Бяльк.: «Калі сырваць яе — унізе выступаем горкае малако»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарэ́за ’свавольнік, пракуда, вісус’ (Нас., БРС, Шат.), таксама гарэ́знік (Нас., БРС), гарэ́злівы, гарэ́зны, гарэ́заваць, гарэ́знічаць, гарэ́зіць (Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., БРС). Рус.дыял.зах.гаре́за (СРНГ). Этымалогію прапанаваў ужо Насовіч: гарѣза ’свавольнік, распуснік, дураслівец’ ад герезія ’ерась’, а гарѣза ’натурысты’ ад гаркаць. Тлумачэнне Насовіча (запазычанне з польск.) для гарэ́за ’свавольнік’ падтрымліваецца тым, што польск.herezja (< лац. мовы, гл. Слаўскі, 1, 416–417) у гаворках мае значэнне ’скандалы, дэбошы’ (Карловіч).