дунга́не, -га́н, адз. дунга́нін, -а, м.

Народ, які жыве невялікімі групамі ў Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Паўночным Кітаі.

|| ж. дунга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. дунга́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыганы́, -о́ў, адз. -га́н, -а́, м.

Народ індыйскага паходжання, які жыве пераважна качавымі і паўкачавымі этнічнымі групамі ў розных краінах свету.

|| ж. цыга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. цыга́нскі, -ая, -ае.

Ц. табар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далга́ны, ‑ган; адз. далган, ‑а, м.; далганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. далганкі, ‑нак; ж.

Народнасць, якая жыве ў Таймырскай (Далгана-Ненецкай) нацыянальнай акрузе Краснаярскага края і гаворыць на далганскім дыялекце якуцкай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дунга́не, ‑ган; адз. дунганін, ‑а, м.; дунганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. дунганкі, ‑нак; ж.

1. Найбольш шматлікая група кітайскай народнасці хуэй, якая жыве ў Паўночна-Заходнім Кітаі.

2. Народнасць, якая жыве ў Казахскай і Кіргізскай ССР і гаворыць на дунганскай мове (перасялілася ў 19 ст. з Кітая).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́нка ’загана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕНТ, Ган (флам. Gent, франц. Gand),

горад на ПнЗ Бельгіі, у сутоках рэк Ліс і Шэльда. Адм. ц. правінцыі Усх. Фландрыя. Вядомы з 7 ст. 228,5 тыс. ж. (1993). Буйны трансп. вузел. Марскі і рачны порт, каналамі звязаны з Паўночным м. Старадаўні (з 11 ст.) цэнтр тэкст. прам-сці (пераважна баваўнянай і льняной) і вытв-сці карункаў. Прам-сць: машынабудаванне (тэкст., эл.-тэхн., суднабудаванне), хім., нафтахім., папяровая (у асн. вытв-сць газетнай паперы), мэблевая, харчовая. Кветкаводства (на экспарт), выстаўкі кветак. Цэнтр флам. культуры. Ун-т. Музеі: выяўл. мастацтваў, археал., фальклору і інш. Арх. помнікі 11—18 ст., у т. л. гатычны сабор св. Бавона (12—16 ст.), гар. вежа (12—14 ст.).

т. 5, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́НСКІ ГУРТО́К,

філасофскі гурток, у якім былі выпрацаваны прынцыпы лагічнага пазітывізму. Існаваў у 1922 — канцы 1930-х г. пры Венскім ун-це (кіраўнік М.​Шлік). У гурток уваходзілі Р.​Карнап, Ф.​Вайсман, Г.​Фейгль, О.​Нойрат, Г.​Ган, В.​Крафт, К.​Гёдэль і інш., з ім супрацоўнічалі Г.​Райхенбах, Ф.​Франк, Э.​Нагель і інш. У 1929 распрацавана праграма «Навуковае светаразуменне. Венскі гурток», у 1930—39 выдаваў час. «Erkenntnis» («Пазнанне») і інш. перыёдыку. Праводзіў філас. кангрэсы, наладжваў сувязь з інш. групамі, у т. л. з Львоўска-Варшаўскай школай і інш. На пач. 2-й сусв. вайны спыніў сваю дзейнасць. Пераемнікамі Венскага гуртка сталі школы лагічнага эмпірызму ў ЗША.

Літ.:

Франк Ф. Философия науки: Пер. с англ. М., 1960.

В.​М.​Пешкаў.

т. 4, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРГАЧО́Ў (Сяргей Аляксеевіч) (н. 20.12.1946, Мінск),

бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1984). Ган. праф. Паўн.-зах. буд. ін-та КНР (1999). Скончыў БПІ (1969). Працаваў у ін-це «Мінскпраект», БелНДІдзіпрасельбудзе, Мін-ве культуры Беларусі. З 1972 і з 1993 выкладчык БПА (з 1997 заг. кафедры). З 1977 кіраўнік рабочай групы па стварэнні Бел. дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту. Адзін са стваральнікаў Дудзіцкага музея матэрыяльнай культуры («Дудуткі»). Найб. значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М.​Танка ў Мінску (1971—72, у сааўт.). Даследуе гісторыю нар. дойлідства Беларусі, праблемы захавання гіст.-культ. спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры. Аўтар шэрагу праектаў рэстаўрацыі помнікаў.

Тв.:

Летопись деревянного зодчества Белоруссии. Мн., 1975;

Деревянная архитектура Белоруссии XVI—XIX вв. Мн., 1984;

Белорусское народное зодчество. Мн., 1992.

т. 14, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯЛЕ́ННЕ Я́ДРАЎ,

працэс, пры якім ядро атамнае дзеліцца на 2 і больш частак (асколкаў) з блізкімі масамі; суправаджаецца вылучэннем γ-квантаў і нейтронаў. Можа адбывацца самаадвольна (спантанна) або пры ўзаемадзеянні ядра з часціцамі і γ-квантамі. Пры Дз.я. урану, плутонію і інш. ствараюцца ўмовы для развіцця ланцуговай ядзернай рэакцыі, якая выкарыстоўваецца ў ядз. энергетыцы.

Пачатковая стадыя Дз.я. — павольная змена формы ядра, пры якой утвараецца шыйка, што злучае 2 яшчэ не сфарміраваныя асколкі (час праходжання гэтай стадыі залежыць ад энергіі ўзбуджэння ядра); паступова шыйка патанчаецца і ў некаторы момант часу адбываецца яе разрыў і асколкі разлятаюцца ў процілеглыя бакі. У 1938 ням. вучоныя О.​Ган і Ф.​Штрасман устанавілі, што пры бамбардзіроўцы урану нейтронамі ўтвараюцца ядры шчолачназямельных элементаў (напр., барыю). Спантаннае Дз.я. адкрыта эксперыментальна Г.​М.​Флёравым і К.​А.​Петржакам (1940).

А.​В.​Берастаў.

Паслядоўныя стадыі дзялення ядра.

т. 6, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

roaring [ˈrɔ:rɪŋ] adj. шу́мны, бу́рны; гу́чны, мо́цны;

a roaring fire аго́нь, які́ бушуе;

roaring applause бу́рныя апладысме́нты

♦

do a roa r-ing trade (in smth.) infml ве́сці бо́йкі га́н даль (чым-н.);

a roaring success ашаламля́льны по́спех

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)