Які зрабіўся, стаў спелым. У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі, а паспелыя сліўкі густа спляліся і віснуць, чорныя, да долу.Гарэцкі.Стаіўся верасень у кусціках лазы, Паміж імхоў і журавін паспелых.Ліхадзіеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хруста́ль, ‑ю, м.
1. Шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло. Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі.Шамякін.
2. Вырабы з такога шкла. Сервант запоўнены фарфорам, хрусталём./увобразнымужыв.Ёсць хараство і ў гэтых зімах, І ў мёртва-белых тых кілімах, Што віснуць-ззяюць хрусталямі Над занямелымі лясамі.Колас.
3. Тое, што і горны хрусталь. Пацеркі з хрусталю.
•••
Горны хрусталь — празрыстая бясколерная разнавіднасць кварцу, якая выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.
[Ад грэч. krýstallos — крышталь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павуці́на, ‑ы, ж.
1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі.Бядуля.У кляновых лісцях віснуць павуціны.Куляшоў.
2.перан. Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. □ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона.Брыль.
3.перан. Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго‑н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. □ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́гасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць строгага. Строгасць настаўніка. Строгасць закона. Строгасць ліній. □ І дабрата, і строгасць рыс, І косы, спушчаны ўніз, Што з плеч на грудзі віснуць зграбна, І стужка сіняя ядвабна, І твару ветлага абрыс.Колас.
2. Строгія адносіны да каго‑, чаго‑н., строгае абыходжанне з кім‑н. Сцёпка здрыгануўся, бо запытанне было для яго нечаканым, а ў голасе незнаёмага чалавека .. чулася начальніцкая строгасць.Колас.// Строгі выраз (у позірку і пад.). І не тая яна: гэтая строгасць у позірку [Доні], гэтая беглая стоеная ўсмешка на пахудзелым твары — усё незнаёмае, чужое.Вышынскі.
3.толькімн. (стро́гасці, ‑ей). Разм. Строгія парадкі, строгія меры. Паліцэйскія строгасці супроць ліберальнага друку ўзмацняюцца не днямі, а гадзінамі.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нежывы́, ‑ая, ‑ое.
1. Пазбаўлены адзнак жыцця, мёртвы. Пасярэдзіне [лодкі] стаяла закопчанае вядро, у якім пад аерам у вадзе ляжала некалькі ўжо нежывых рыбак — ці то верхаводак, ці то плотак.Чыгрынаў.
2. Які не адносіцца да жывёльнага ці расліннага свету; неарганічны. Нежывая прырода.
3. Пазбаўлены жыццёвых сіл, энергіі, вялы; такі, як у мёртвага. Калі Іліко падышоў, хлопец павольна павярнуў галаву і глянуў на яго. Але і цяпер погляд ягоны заставаўся нежывым.Самуйлёнак.Ногі дрыжалі, слабелі, рабіліся нейкія нежывыя, і .. [Косця] баяўся, каб хаця не ўпасці.Адамчык.// Ненатуральны. У нежывой позе сваёй стаялі над уваходам.. [у касцёл] барэльефныя постаці акамянелых біскупаў.Чорны.
4.перан. Які не дзейнічае, не працуе. Колькі ты ні ідзеш — Сустракаеш пажары, Віснуць здані кругом Нежывых каміноў.Броўка.
5.перан. Цьмяны, бледны (пра святло, колер і пад.). Даволі часта ў бок шашы — то справа, то злева — узляталі белыя ракеты і паволі згасалі, разліваючы трапяткое, нежывое святло.Лынькоў.Леапольд Гушка стаяў перад хатаю на дварэ.. у нежывым месячным святле.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hang
[hæŋ]1.
v.t.
1) ве́шаць (паліто́); падве́шваць (каўба́сы)
2) ве́шаць
а) чалаве́ка
б) фіра́нкі, абразы́
3) наве́шваць дзьве́ры (на крукі́)
4) to hang wallpaper — кле́іць шпале́ры
5) апуска́ць, схіля́ць (галаву́ ад со́раму)
6) адклада́ць, адтэрміно́ўваць
2.
v.i.
1) вісе́ць, ві́снуць
2) зьвіса́ць (до́лу); зьве́швацца
3.
n.
1) informal сэнс -у m., у чым спра́ва
to get the hang of — зразуме́ць сэнс чаго́, зразуме́ць у чым спра́ва
2) кры́ха, кры́шачка f.
to not care a hang — ня дбаць ні кры́шачкі
3) запаво́леньне або́ спыне́ньне ру́ху
•
- hang about
- hang around
- Hang in there!
- hang on
- hang out
- hang together
- hang up
- hang back
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)