ві́снуць, -ну, -неш, -не; віс, -сла і віснуў, -нула; -ні; незак.

1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

Валасы віснуць на лоб.

Туман вісне (перан.) над балотам.

2. перан., на кім, таксама віснуць на шыі ў каго. Ліпнуць да каго-н. (разм.).

Дзеці так і віснуць на ім.

|| зак. паві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні і заві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́снуць

‘вісець’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ві́сну ві́снем
2-я ас. ві́снеш ві́снеце
3-я ас. ві́сне ві́снуць
Прошлы час
м. ві́снуў
ві́с
ві́снулі
ві́слі
ж. ві́снула
ві́сла
н. ві́снула
ві́сла
Загадны лад
2-я ас. ві́сні ві́сніце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ві́снуць несов., прям., перен. ви́снуть;

тума́н ~не над бало́там — тума́н ви́снет над боло́том;

дзе́ці так і в. на ім — де́ти так и ви́снут на нём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́снуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Тое, што і віскнуць.

ві́снуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Знаходзіцца ў вісячым становішчы, звісаць. Вісне галлё. Віснуць рукі. □ У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.

2. Апускацца над чым‑н., навісаць. Віснуць хмары над лесам. □ Туманаў лёгкія паромы Над рэчкай віснуць нерухома. Колас. Чорная ноч вісне над шырокай зямлёй. Каваль.

3. перан.; на кім-чым. Ліпнуць да каго‑, чаго‑н.; павісаць. Ды і сама Анюта адчула, што няма ў яе асаблівай патрэбы гаварыць з мужам. І на шыю яму кінуцца не хочацца, як іншыя віснуць. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віснуць ’вісець, паволі спускаючыся ўніз; гарнуцца, хіліцца; ацірацца, быць неадступна’ (БРС, Нас.). Укр. виснути, рус. виснуть ’тс’, польск. wisnąć ’звісаць’; павяваць, дзьмуць’, каш. vʼisnǫc ’абвісаць’, чэш. visnouti ’тс’, балг. висна ’вісець, навісаць; ацірацца’. Прасл. visnǫti. Інфінітыў, утвораны пры дапамозе суф. ‑nǫ‑ti. Да вісе́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паві́снуць гл. віснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заві́снуць гл. віснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ви́снуть несов., разг. ві́снуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караба́ты, ‑ая, ‑ае.

Няроўны, скрыўлены, пагнуты. Карабатая дошка. Карабатая паверхня. □ Шумяць дубы, і хвоі, і бярозы, На ўсход паволі хвалі коціць Свіслач, І вербы карабатыя над ёю віснуць. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся, стаў спелым. У галлі і лісці бялеюць і чырванеюць яблыкі, а паспелыя сліўкі густа спляліся і віснуць, чорныя, да долу. Гарэцкі. Стаіўся верасень у кусціках лазы, Паміж імхоў і журавін паспелых. Ліхадзіеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)