Вінт 1 ’болт са спіральнай нарэзкай шруба’ (КТС, БРС). Укр. гвінт, рус. винт, макед., балг. винт ’тс’, чэш. народн. vint ’нарэзка шруба’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 27) < польск. gwint ’вінт’ < ням. Gewinde ’нарэзка’, winden ’абвіваць, намотваць, круціць’ (Брукнер, 165; Шанскі, 1, В, 101; Фасмер, 1, 317). Цалкам магчыма, што бел. вінт паходзіць непасрэдна з польск. мовы. Сюды ж вінтавы́.

Вінт 2 ’частка рухавіка парахода ці самалёта ў выглядзе лопасцей, замацаваных на валу’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 98).

Вінт 3 ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы; параўн. винт ’тс’ < ням. Gewinde. Да вінт 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архімедаў вінт 1/473; 3/97

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАБНЫ́ ВІНТ,

найбольш пашыраны суднавы рухач. Мае насаджаную на грабны вал калодку з лопасцямі, якія размешчаны на аднолькавых вуглавых адлегласцях адна ад адной і арыентаваны пад пэўным вуглом да падоўжнай восі вала. Грабныя вінты бываюць суцэльныя (лопасці адлітыя або адштампаваныя разам з калодкай), са здымнымі або паваротнымі (вінты са зменным ходам) лопасцямі. Вырабляюць з латуні, бронзы, чыгуну, сталі, пластмас.

Грабны вінт судна.

т. 5, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРХІМЕ́ДАЎ ВІНТ,

водападымальная машына, вынайдзеная Архімедам у 3 ст. да н.э. Уяўляе сабой вал з вінтавой паверхняй, устаноўлены ў нахіленай трубе, ніжні канец якой апушчаны ў ваду. Пры вярчэнні (напр., ад ветравога кола ці інш. рухавіка) вінтавая паверхня вала перамяшчае ваду ўверх па трубе (на вышыню да 3—4 м).

Выкарыстанне архімедавага вінта для перамяшчэння вады: 1 — труба; 2 — архімедаў вінт; 3 — ветравы рухавік.

т. 1, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВЕ́ТРАНЫ ВІНТ, прапелер,

лопасцевы рухач, які пры вярчэнні вінтавой паверхняй лопасцей стварае цягу за кошт адкідвання паветра назад. Выкарыстоўваюцца на лятальных апаратах (самалётах, верталётах, дырыжаблях), аэрасанях, глісерах, апаратах на паветр. падушцы і інш.

Бываюць 2-, 3- і 4-лопасцевыя; рэверсіўныя (могуць зменьваць цягу на процілеглую) і флюгерныя (з магчымасцю ўстаноўкі лопасцей па патоку пры адказе рухавіка для папярэджання самавярчэння і росту аэрадынамічнага супраціўлення). П.в. верталёта стварае пераважна падымальную сілу і наз. нясучым вінтом. Ідэю П.в. прапанаваў у 1475 Леанарда да Вінчы, віхравую тэорыю яго распрацаваў у 1912—18 М.Я.Жукоўскі. Іл. гл. таксама да арт. Біплан.

Паветраны вінт (прапелер) са зменным нахілам лопасцей.

т. 11, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прапе́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У самалётаў, верталётаў, дырыжабляў, аэрасаней: паветраны вінт¹.

|| прым. прапе́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбавінтавы́, -а́я, -о́е (спец.).

У якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінтавы́ винтово́й; см. вінт I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Назва ўстройстваў, якія забяспечваюць рух (у 2 знач.; вінт¹ самалёта, кола, гусеніцы танка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РУХА́Ч, рухальнік,

прыстасаванне для пераўтварэння энергіі рухавіка ці інш. крыніцы мех. энергіі ў работу, якая забяспечвае рух трансп. сродкаў. Функцыі Р. пры перамяшчэнні па сушы выконваюць кола, гусенічны ход, каток, шагальны механізм; па вадзе — грабны вінт, ветразі, грабное кола, вёслы, вадамёты; у паветры — паветраны вінт (прапелер), нясучы вінт (у верталёта), рэактыўнае сопла. Паветраны вінт выкарыстоўваецца таксама для перамяшчэння па вадзе (у глісерах, суднах на паветр. падушцы), на сушы (на аэрасанях).

т. 13, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)