гігра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вільгаць, вільготны, напр.: гігравата, гіграметрычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

moisture [ˈmɔɪstʃə] n. ві́льгаць, сы́расць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

живи́тельный жыватво́рны;

живи́тельная вла́га жыватво́рная ві́льгаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гіграскапі́чны, -ая, -ае.

Здольны лёгка паглынаць вільгаць з навакольнага асяроддзя.

Гіграскапічная вата.

|| наз. гіграскапі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dampness [ˈdæmpnəs] n. ві́льгаць, вільго́тнасць; зо́лкасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

humidity [hju:ˈmɪdəti] n. вільго́тнасць; ві́льгаць, сы́расць, золь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сы́расць, -і, ж.

1. гл. сыры.

2. Вільгаць, павышаная вільготнасць у паветры, глебе, памяшканні і пад.

С. у пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамака́льны, -ая, -ае.

У выразе: прамакальная папера — папера, якая ўбірае ў сябе вільгаць і ўжыв. для высушвання напісанага чарнілам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухадо́л, -а, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад талай або дажджавой вады.

|| прым. сухадо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усмакта́ць, -макчу́, -мо́кчаш, -мо́кча; -макчы́; -макта́ны; зак., што.

Увабраць у сябе, паглынуць; усмактаць.

Зямля ўсмактала вільгаць.

|| незак. усмо́ктваць, -аю, -аеш, -ае.