Вяшчу́ха (БРС, КТС). Укр. віщуха (Грынч.). Да вяшчаць (гл.). Утварэнне па тыпу шаптаць: шаптуха; гл. аб гэтым Слаўскі, SP, 74–75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вешчава́ць ’прадказваць, прадракаць’; ’гаварыць што-небудзь вельмі важнае’ (КТС, Нас., Гарэц., Др.-Падб.), укр. віщува́ти ’тс’, рус. вещевать ’прадказваць, прадракаць, прадчуваць’, ст.-рус. вѣщевати і вѣщавати ’размаўляць, гаварыць’ (з XI ст.), чэш. věštívati — ітэратыў ад věštiti ’прадказваць’. Утворана ад вяшча́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
usher2 [ˈʌʃə] v. уво́дзіць, право́дзіць (у залу, офіс і да т. п.)
usher in [ˌʌʃərˈɪn] phr. v. fml аб’яўля́ць, аб вяшча́ць;
usher in fresh ideas абвяшча́ць но́выя ідэ́і
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вяшчэ́ль ’вяшчун’ (Крывіч). Ад вяшчаць з суф. ‑ель. Прымаючы пад увагу архаічны характар суфікса (параўн. Слаўскі, SP, 2, 108) і запазычанасць утваральнай асновы, магчыма бачыць тут штучнае ўтварэнне «пад старажытнасць». Не выключаны таксама ўплыў суфіксацыі ‑цель; параўн. рус. дыял. богатель, гл. аб апошнім Слаўскі, SP, 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)