спірэ́я, ‑і, ж.

Хмызняковая расліна сямейства ружакветных з белымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі, сабранымі ў парасоны; вятроўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вятро́ўніцавятроўнік’ (РБС, КТС). Гл. вятроўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЗІФІ́ЛЬНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ (ад грэч. basis аснова + phileō люблю),

арганізмы, якія нармальна развіваюцца на шчолачным субстраце. Напрыклад, урабактэрыі, з вышэйшых раслін — пераважна стэпавыя і пустынныя віды, а таксама белая акацыя, скумпія, лістоўніца еўрапейская, вятроўнік шасціпялёсткавы, ветраніца лясная і інш.

т. 2, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лаба́знік вяза́лістывятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria (L.) Maxim.’ (Ляк.). З рус. лабазник ’тс’. Відавочна, звязана з лабаза (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кальцэфі́лы

(ад лац. calx, -lcis = вапна + -філ)

расліны, якія добра развіваюцца на багатых кальцыем глебах (напр. вятроўнік, лістоўніца); параўн. кальцэфобы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тавалга, ст.-бел. таволга ’дзяржанне пугі або аршын, зроблены з вятроўніку’ (1578 г.; Булыка, Лекс. запазыч.). З цюркскіх моў, параўн. чагат. tabulɣu, тат., баш. tubylɣyвятроўнік, бружмель’ (Булыка, там жа, 105). Параўн. і рус. таволга́, та́волга ’расліна Spiraea’ таксама цюркскага паходжання, абазначае розныя расліны з вельмі моцнай драўнінай (Фасмер, 4, 8; Анікін, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пары́ла, парджы́лавятроўнік, Filipendia цішагіа Maxim’ (Кіс.), парыла (Шат., Мат. Гом.), парыло (ТС, Маш., 5, 128) ’тс’. Мяркуючы па варыянту парджыла, слова можа быць запазычаннем з польск. parzydło ’тс’, набліжаным да ўсх.-слав. формы, што пацвярджаецца і геаграфіяй слова. Польск., відавочна, ад parzyć ’парыць’. Семантычная матывацыя невядомая; мабыць, таму што адвар гэтай лекавай расліны ўжываўся як прыпарка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяду́ніца1, медуніцавятроўнік шасціпялёсткавы, Filipem- dula hexapetala Gilib. (Бяльк.; маг., Кіс.), укр. медуниця. Да медуніцах (гл.). Назва перайшла з расліны спірэя, якая раней называлася Spiraea filipendula. Аналагічна ў польск. мове tawula — ’спірэя’ і ’вятроўнік’.

Мяду́ніца2, мядуніца лугавая ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum angustifolium Jacq.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1). Укр. медунка, медуниця, рус. калуж. медуница, медуничник ’тс’. Відавочна, да мёд: расліна выкарыстоўвалася ў якасці прынады для таго, каб у вулей прыйшоў малады рой пчол, як і меліса, якая ў чэш. мове мае назвы: meduhka (ст.-чэш. medunice), medunka, у славац. medovka, mädonicaJ mädka, у польск. miodunka, балг. медуника.

Мяду́ніца3 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenium alternifolium L.’ (маг., Кіс.). Няясна.

Мядуніца4, мядунка ’канюшына палявая, Trifolium arvense L.’ (віц., Кіс.), рус. цвяр., алан., арханг. медуница, медуничник ’тс’, перм. медунка ’чырвоная канюшына’; польск. miodunka, балг. медован трилистник ’канюшына’. Да мёд (гл.): расліна з’яўляецца меданосам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смята́нік ‘дзядкі аптэчныя, Agrimonia eupatoria L.’ (Касп., Кіс. маг.). Укр. смета́нник ‘тс’, польск. дыял. śmietannik ‘тс’, таксама і інш. расліны: Trifolium montanum, Lilium martagon, н.-луж. snietanaвятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria Maxim.’. Праабражэнскі (2, 335) утварае ад sъmetana (гл.), гл. таксама Гаўлава (Studia Etym. Brun., 3, 99), якая сцвярджае, што мар. smetaník ‘таемнік, Lathrae squamaria L.’ даваўся каровам пасля піцця, каб яны давалі тлустае малако. ЕСУМ (5, 320) тлумачыць выкарыстаннем расліны для выпарвання збанкоў для малака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́мнік ’залатацень, залатая розга, Solidago virgaurea L.’ (маг., мін., Кіс.). Параўн. укр., сму́тниквятроўнік, Filipendula hexapetala Gilib.’. Няясна; магчыма, з-за падабенства з вятроўнікам мае тую ж матывацыю, звязаную з даўнімі забабоннымі ўяўленнямі ці практыкамі — вытворнае ад сумнысум, гл.), аналагічна да ўкраінскай назвы (гл. смутак), што ўключаецца ў семантычны рад назваў раслін з падобнай матывацыяй: польск. старое tużobnik, чэш. tužebník славац. túžobník, балг. тъ́жник (гл. туга). Параўн. Махэк, Jména, 101; ЕСУМ, 5, 332. Менш верагодна ад сумна2 ’надта многа’ (гл.), што магло быць звязана са шматлікасцю кветак (“буйная расліна з мяцёлкай жоўтых суквеццяў”, гл. Расл. св., 168) або іх шматпялёсткавасцю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)